Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трамп заявіў, што будзе заахвочваць Расею атакаваць членаў NATO, якія ня робяць абаронных выплатаў


Дональд Трамп
Дональд Трамп

Скандальную заяву магчымага кандыдата ад Рэспубліканскай партыі ўжо асудзіла цяперашняе кіраўніцтва Белага дому.

Экс-прэзыдэнт ЗША і найбольш імаверны кандыдат ад Рэспубліканскай партыі на новыя выбары Дональд Трамп працытаваў нібыта пытаньне прэзыдэнта неназванай «вялікай краіны»: «Сэр, калі мы не заплацім і на нас нападзе Расея, Вы нас абароніце?»

«Не, я б вас не абараняў. Насамрэч, я б заклікаў іх рабіць усё, што яны хочуць. Вы павінны заплаціць», — сказаў Трамп.

Белы дом асудзіў гэтую заяву, назваўшы яе «жахлівай і бессэнсоўнай». На думку Белага дому, гэтая заява Трампа ставіць пад пагрозу нацыянальную бясьпеку ЗША і глябальную стабільнасьць.

Заявы Трампа прагучалі на фоне таго, як ЗША ўжо некалькі месяцаў ня могуць дамовіцца аб выдзяленьні Ўкраіне 61 мільярда даляраў з-за супраціўленьня рэспубліканцаў у Кангрэсе. 7 лютага Сэнат ЗША ня змог прагаласаваць за законапраект аб узмацненьні міграцыйнай палітыкі, які таксама прадугледжваў дадатковыя сродкі для Ўкраіны, Ізраіля і Тайваня.

Краіны NATO пагадзіліся ў 2014 годзе, што да 2024 году будуць выдаткоўваць мінімальна па 2 працэнты ВУП на абарону. Шмат якія з эўрапейскіх краінаў дагэтуль не дасягнулі гэтага паказьніку.

Паводле артыкулу 5 Статуту NATO, напад на любую краіну альянсу лічыцца нападам на NATO і мае прывесьці да калектыўных абарончых дзеяньняў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG