Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп можа сустрэцца зь лідэрам Паўночнай Карэі Кім Чэн Ынам ў Тайляндзе, Сінгапуры ці Манголіі, альбо ў адным з эўрапейскіх гарадоў. Пра гэта са спасылкай на крыніцы паведамляе агенцтва Bloomberg.
Госьць «Інтэрвію тыдня» — Фёдар Лук’янаў, галоўны рэдактар часопіса «Россия в глобальной политике», старшыня прэзыдыюму няўрадавай арганізацыі «Рада па замежнай і абароннай палітыцы».
Дзейны кіраўнік Кубы Рауль Кастра загадзя абвясьціў, што сыдзе са сваёй пасады і 19 красавіка 2018 году Кубу ўзначаліць новы лідэр.
Журналіст абвінавачваў набліжаных да прэм’ер-міністра Славакіі Робэрта Фіца бізнэсоўцаў і чыноўнікаў у цесных сувязях з італьянскімі прадпрымальнікамі, якія, у сваю чаргу, зьвязаныя з нэапалітанскай мафіёзнай групоўкай.
Становішча працоўных у Беларусі не паляпшаецца. Болей за тое, зь вясны 2017 году яно ўскладнілася. Такія высновы зрабілі ўвечары 18 красавіка на прэсавай канфэрэнцыі ў Менску прадстаўнікі міжнародных прафсаюзаў.
18 красавіка кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка прыбыў зь візытам у Кішынёў. Адбыліся яго перамовы з прэзыдэнтам Малдовы Ігарам Дадонам.
Уладзімір Углеў, адзін са стваральнікаў «Навічка» ў эксклюзіўным інтэрвію тэлепраекту Радыё Свабода «Настоящее время» расказаў, хто і як мог атруціць Скрыпалёў, і пракамэнтаваў вэрсію кіраўніка расейскага МЗС Сяргея Лаўрова аб сьлядах яду BZ.
У горадзенскім Старым замку падчас рэканструкцыі пачалі разьбіраць галерэю, пабудаваную ў XVII стагодзьдзі. Польскі Сэйм усхваляваўся, што замак, у якім адбываліся тры паседжаньні Сэйму Рэчы Паспалітай, страціць свае гістарычныя рысы.
Раскамнагляд папрасіў інтэрнэт-правайдэраў перазагрузіць сыстэму.
Беларускія ракетныя сыстэмы могуць зьявіцца ў Азэрбайджане ўжо у 2018 годзе, паведамляе выданьне «Коммерсант» са спасылкай на крыніцу блізкую да Міністэрства абароны Беларусі.
Наступныя парлямэнцкія і прэзыдэнцкія выбары павінны былі адбыцца ў лістападзе 2019 года.
«Маладая гвардыя Адзінай Расеі» плянуе стварыць у кожным рэгіёне Расеі групы для барацьбы з апазыцыйнымі рухамі. Пра гэта са спасылкай на лідэра «Маладой гвардыі» Дзяніса Давыдава паведамляе тэлеканал «Дождж».
Кіраўнік лябараторыі Арганізацыі па забароне хімічнай зброі (АЗХЗ) Марк-Майкл Блюм 18 красавіка заявіў, што ва ўзорах, сабраных экспэртамі арганізацыі ў брытанскім горадзе Солсбэры, не было рэчыва BZ.
Расейскае праваабарончае аб’яднаньне юрыстаў і журналістаў «Каманда 29» выпусьціла бясплатны тэкставы квэст пра ўзаемадзеяньні з супрацоўнікамі праваахоўных органаў.
Паліцыя паведаміла Радыё Свабода, што ўвечары ў Ерэване былі затрыманыя 66 пратэстоўцаў.
Служба бясьпекі Ўкраіны (СБУ) заявіла, што атрымала дадзеныя аб перапраўленьні ў Сырыю байцоў расейскай прыватнай вайсковай кампаніі, так званай «ПВК Вагнера» вайскова-марскімі сіламі Расеі.
У Армэніі працягваецца супрацьстаяньне актывістаў і сілавых структураў. Апазыцыянэры абвінавачваюць колішняга прэзыдэнта Сэржа Саргсьяна ў спробе ўзурпацыі ўлады — 17 красавіка парлямэнт выбраў яго прэм’ер-міністрам, нягледзячы на шматтысячныя вулічныя пратэсты.
Дзясяткі тысяч чалавек затрыманыя ў заходнім рэгіёне Кітаю Сіньцзян у рамках кампаніі ўціску уйгураў і іншых мусульманскіх меншасьцяў.
З сустрэчы ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны 18 красавіка пачаўся візыт у Менск супольнай місіі Міжнароднай канфэдэрацыі прафсаюзаў і міжнароднага аб’яднаньня прафсаюзаў прамысловых рабочых сьвету IndustriALL.
Мастацкая рада Менгарвыканкаму зацьвердзіла выгляд мэмарыяльнай дошкі ў гонар 100-годзьдзя Беларускай Народнай Рэспублікі. Але дазволу на ўстаноўку памятнага знаку на будынку на вуліцы Валадарскага, 9, дзе была абвешчана незалежнасьць БНР, дагэтуль няма.
Блякіроўка мэсэнджэра Telegram у Расеі зьяўляецца непрапарцыйным адказам на спрэчку вакол шасьці індывідуальных выпадкаў, лічыць афіцыйны прадстаўнік кіраўніка ведамства ААН па правах чалавека Рупэрт Калвіл.
18 красавіка ў Менску з удзелам прадстаўнікоў Эўразьвязу, Рады Эўропы і Палаты прадстаўнікоў праходзіць круглы стол аб пэрспэктывах скасаваньня сьмяротнага пакараньня ў Беларусі.
Сёньня пачаўся афіцыйны візыт кіраўніка Беларусі ў Малдову. Падчас візыту маюць адбыцца перамовы з прэзыдэнтам Малдовы Ігарам Дадонам. Чым адрозьніваецца, а чым падобны да Аляксандра Лукашэнкі прэзыдэнт Малдовы. Цытаты і факты.
Дэпутаты Беларусі не выключаюць паўторнага рэфэрэндуму аб адмене сьмяротнага пакараньня. Пра гэта заявіў дэпутат Палаты прадстаўнікоў, старшыня Пастаяннай камісіі па правах чалавека, нацыянальных адносінах і СМІ Андрэй Навумовіч.
Намётавы гарадок пратэставага руху «Мой крок» на плошчы Францыі ў Ерэване разабраны, рух адноўлена. Увечары 17 красавіка паліцыя вызваліла праезную частку ад барыкадаў. Пра гэта паведамляюць армянскія мэдыя.
Вырасла моц паветраных сілаў Беларусі, крыху павялічылася вытворчасьць паліва, зьявілася чатыры гандлёвыя караблі… Пазыцыя Беларусі зьмянілася таксама з прычыны падзеньня іншых краінаў у рэйтынгу.
Афіцыйны візыт кіраўніка Беларусі ў Малдову заплянаваны на 18-19 красавіка.
«Роскомнадзор» да канца 2018 году правядзе праверку Facebook і, калі патрабаваньні расейскіх уладаў да сацыяльнай сеткі да гэтага часу выкананыя не будуць, можа паўстаць пытаньне аб яе блякаваньні.
Сустрэча адбылася крыху больш за два тыдні таму, паведамляюць амэрыканскія сродкі інфармацыі.
Як заявіў кіраўнік МЗС краіны Адэль аль-Джубэйр, гэтая ідэя абмяркоўваецца з пачатку сырыйскага крызіс
Што цяпер адбываецца ў Армэніі? Ці праходзіць падзел паміж пратэстоўцамі і ўладай у Армэніі па лініі Захад — Расея? Сёньняшні пратэст у Армэніі — пратэст крэатыўнай клясы ці народу? На гэтыя пытаньні адказвае аглядальнік радыё «Рэха Каўказу» Вадзім Дубноў. Зь ім гутарыў Юры Дракахруст
Фігуранта справы аб крадзяжах у Мінабароны Расеі Валерыя Пшанічнага катавалі, згвалцілі і забілі, а потым спрабавалі выдаць гэта за самагубства.
Рассельгаснагляд зьняў абмежаваньні з аднаго зь беларускіх вытворцаў малочнай прадукцыі і ўвёў у дачыненьні да іншага.
Эмацыйныя заклікі да эўрапейскага супрацоўніцтва, салідарнасьці і асуджэньня нацыяналізму, аўтарытарных рэжымаў і «нелібэралізму» на тэрыторыі Эўрапейскага зьвязу, - такім быў выступ у Эўрапейскім парлямэнце прэзыдэнта Францыі Эманюэля Макрона
«Газэта па-ўкраінску» сьцьвярджае, што алігархі рыхтуюць украінцам новага прэзыдэнта. Аўтар артыкулу раіць украінцам старанна цікавіцца — хто інвэставаў у «мэсію» і якія абавязаньні перад спонсарамі ён павінен будзе выканаць.
Студэнтам, якія вернуцца, абяцаюць дапамагчы працягнуць навучаньне ў Маскоўскім дзяржаўным інстытуце міжнародных адносінаў або працаўладкавацца, напрыклад, на Далёкі Ўсход.
Старшыня Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі БНФ назваў поўнай нечаканасьцю выступ «аднаго з арганізатараў сьвята ля Опэрнага тэатра з прапановай адмовіцца ад назвы сьвята Дзень Волі і перайменаваць яго ў Дзень Беларусі».
Хто ўзначальвае «негвалтоўную аксамітную рэвалюцыю» ў Армэніі? Ці ёсьць у ёй элемэнты «каляровых рэвалюцыяў»?
Парлямэнт Армэніі ў аўторак выбраў Сэржа Саргсьяна новым прэм’ер-міністрам краіны.
Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка заяўляе, што Ўкраіна сёньня як ніколі блізкая да зьяўлення ўласнай аўтакефальнай памеснай царквы.
Раскамнагляд у сувязі з абмежаваньнем доступу да мэсэнджэру Telegram заблякаваў ужо 16 мільёнаў IP-адрасоў. Пра гэта паведамляюць інтэрнэт-актывісты, якія вядуць маніторынг блякаваньняў.
Вывучаюцца «незвычайныя сымптомы, зьвязаныя са здароўем», на якія скардзяцца супрацоўнікі амбасады ў Гаване. Куба адмаўляе ўдзел у якой-небудзь шкоднаснай дзейнасьці.
Эўрапейскі суд пастанавіў, што Польшча, арганізаваўшы высечку дрэваў у Белавескай пушчы, парушыла эўрапейскае заканадаўства. Прысуд па гэтай справе быў абвешчаны ў Люксэмбургу Вялікай палатай Суда Эўразьвязу, якая складаецца з 15 судзьдзяў.
Іх апраўдалі ў справе аб незаконнай прадпрымальніцкай і працоўнай дзейнасьці на тэрыторыі Тайлянду.
Пра пацярпелых і разбурэньні ад атакаў не паведамлялася. Пэнтагон заявіў, што вайсковай актыўнасьці ЗША ў той час у тых раёнах не было, а ізраільскія вайскоўцы адмаўляюцца ад камэнтароў.
Зранку 17 красавіка ў Ерэване працягнуліся масавыя пратэсты супраць выбраньня былога прэзыдэнта Армэніі Сэржа Саргсьяна прэм’ер-міністрам краіны.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп распарадзіўся адкласьці ўвядзеньне дадатковых эканамічных санкцый супраць Расеі.
Прапануецца, каб расейскія інспэктары працавалі на тэрыторыі Беларусі.
Тысячы людзей прыйшлі на марш і вулічны фэстываль у сталіцы Ірляндыі, Дубліне, каб падтрымаць ірляндзкую мову.
Загрузіць яшчэ