Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пазьняк выказаўся наконт перайменаваньня Дня Волі


Старшыня Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі БНФ назваў поўнай нечаканасьцю выступ «аднаго з арганізатараў сьвята ля Опэрнага тэатра з прапановай адмовіцца ад назвы сьвята Дзень Волі і перайменаваць яго ў Дзень Беларусі».

На пачатку красавіка адзін з арганізатараў сьвяткаваньня 100-годзьдзя незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі #БНР100 Павал Белавус апублікаваў у сваім фэйсбуку новую канцэпцыю сьвяткаваньня Дня Волі. Назву «Дзень Волі» ён прапанаваў замяніць на «Дзень Беларусі»

Арганізатар #БНР100 прапанаваў перайменаваць Дзень Волі і зрабіць яго дзяржаўным сьвятам

Пазьняк лічыць, што традыцыя, якая склалася гістарычна, ёсьць «сама па сабе нацыянальная культурная каштоўнасьць». Пра гэта ён напісаў у артыкуле на сайце bielarus.net

«Яна не адмяняецца. Падмену мэтанакіравана рабілі калянізатары і бальшавікі, зыходзячы з палітычных мэтаў вынішчэньня культуры. Па аналягічнай схеме, напрыклад, антыбеларускі рэжым сьцьвердзіў свой мітычны «дзень незалежнасьці» 3-га ліпеня, калі Менск быў захоплены «савецкай арміяй». Зрэшты, такія заявы тлумачацца тут хутчэй за ўсё палітычнай нявопытнасьцю заяўніка і добрымі намерамі (якія маглі быць памылковымі). — напісаў Зянон Пазьняк.

Паводле палітыка, сама ідэя мець у беларускім нацыянальным жыцьці сьвята «Дзень Беларусі» — добрая, толькі зьвязаць яго, на думку Пазьняка, варта «з працоўным календаром, які яднае працавітых».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG