Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Bloomberg: Трамп і Кім Чэн Ын разглядаюць для сустрэчы 9 гарадоў


Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп можа сустрэцца зь лідэрам Паўночнай Карэі Кім Чэн Ынам ў Тайляндзе, Сінгапуры ці Манголіі, альбо ў адным з эўрапейскіх гарадоў. Пра гэта са спасылкай на крыніцы паведамляе агенцтва Bloomberg.

Раней Дональд Трамп заявіў, што разглядае пяць гарадоў для сустрэчы з Кім Чэн Ынам, якая прызначаная на пачатак чэрвеня. Палітыкі маюць намер абмеркаваць ядзернае раззбраеньне КНДР. Сярод патэнцыйных месцаў правядзеньня сустрэчы, паводле дадзеных крыніцы агенцтва Bloomberg, — Прага, Варшава, Хэльсынкі, Стакгольм, Осла і Жэнэва.

Акрамя таго, як сьцьвярджаецца, адміністрацыя Трампа не выключае сустрэчу ва Ўлан-Батары або Бангкоку ці Сінгапуры. Пры гэтым, піша Bloomberg, перамовы на тэрыторыі Паўднёвай ці Паўночнай Карэі, а таксама Кітаю цалкам выключаныя.

Дональд Трамп заявіў пра намер правесьці перамовы з Кім Чэн Ынам у сакавіку. Дзейныя амэрыканскія прэзыдэнты ніколі не сустракаліся з паўночнакарэйскімі кіраўнікамі. Дакладная дата і месца правядзеньня сустрэчы пакуль невядомая.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG