Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Татальнае непадпарадкаваньне». Пратэстоўцы ў Ерэване перакрылі цэнтральныя вуліцы


Пратэсты ў Ерэване 16 красавіка, ілюстрацыйнае фота
Пратэсты ў Ерэване 16 красавіка, ілюстрацыйнае фота

Зранку 17 красавіка ў Ерэване працягнуліся масавыя пратэсты супраць выбраньня былога прэзыдэнта Армэніі Сэржа Саргсьяна прэм’ер-міністрам краіны.

Прыхільнікі апазыцыі намагаюцца перакрыць рух транспарту ў Ерэване: пакідаюць свае машыны пасярод цэнтральных вуліцаў і кажуць, што нешта паламалася, таксама на дарогі выцягваюць лаўкі і сьметніцы, а паліцыя намагаецца гэта спыніць. Пратэстоўцы ідуць маршам па цэнтральных вуліцах.

Паліцыя высунула ў цэнтар гораду бронетэхніку. Апазыцыйны дэпутат Нікол Пашыньян атрымаў ад паліцыі пісьмовае папярэджаньне з патрабаваньнем «спыніць дэманстрацыі». Але ён не прачытаў дакумэнт.

Нікол Пашыньян, архіўнае фота
Нікол Пашыньян, архіўнае фота

«У Армэіі пачалося татальнае непадпарадкаваньне», — заявіў Пашыньян, дэманстратыўна парваўшы папярэджаньне паліцыі.

Пашыньян заклікаў пратэстоўцаў таксама заблякаваць уваходы ў будынак Нацыянальнага сходу (парлямэнту), дзе 17 красавіка маюць адбыцца выбары прэм’ер-міністра краіны.

Нягледзячы на чатыры дні пратэстаў, у якіх толькі паводле афіцыйных зьвестак пацярпелі ўжо 46 чалавек (у ліку пацярпелых і Пашыньян).

Былы прэзыдэнт Сэрж Саргсьян ухвалены ў якасьці кандыдата на пасаду прэм’ера.

Сэрж Саргсьян, архіўнае фота
Сэрж Саргсьян, архіўнае фота

Апазыцыя абвінавачвае Саргсьяна ў тым, што ён «хоча стаць прэзыдэнтам трэці раз», пераклаўшы прэзыдэнцкія паўнамоцтвы на прэм’ера, называе яго «паслугачом Крамля».

Саргсьян быў на пасадзе прэзыдэнта 10 гадоў, да 9 красавіка 2018 году. Выбары 2008 году, на якіх ён здабыў перамогу, адзначыліся масавымі пратэстамі; падчас гвалтоўнага разгону дэманстрацыі загінулі 8 пратэстоўцаў і два паліцыянты. Да таго Саргсьян год быў прэм’ер-міністрам, ад 1993 году займаў пасады міністра абароны і міністра ўнутраных справаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG