Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рассельгаснагляд: Беларусь масава прадае ў Расею садавіну і гародніну з Эўразьвязу як афрыканскую


Рассельгаснагляд выступіў з новымі абвінавачаннямі на адрас Беларусі. Паводле заявы на сайце ведамства, Беларусь фальсіфікуе статыстыку паставак садавіны і гародніны з трэціх краінаў.

Прапануецца, каб расейскія інспэктары працавалі на тэрыторыі Беларусі.

Расейскі бок сьцьвярджае, што Беларусь імпартуе і перапрадае ў Расею садавіну і гародніну з краінаў Эўраўзьвязу, якія знаходзяцца ў Расеі пад санкцыямі, выдаючы гэтую прадукцыю за афрыканскую і лацінаамэрыканскую.

Як адзначаецца ў заяве, аналіз праводзіўся на аснове адкрытых крыніц, у прыватнасьці, паводле статыстычных матэрыялаў Міжнароднай канфэрэнцыя па гандлі і разьвіцьці ААН.

«Такім чынам, выяўлена, што з моманту ўвядзеньня ў жніўні 2014 году ўрадам Расейскай Фэдэрацыі "контрасанкцый" у Беларусь рэзка ўзрасьлі пастаўкі пладовай і агародніннай прадукцыі. Калі ў 2013 годзе сумарныя пастаўкі не перавышалі 606,4 мільёнаў даляраў ЗША.., дык у 2014 годзе гэтыя аб’ёмы падвоіліся і дасягнулі 1229,6 мільёнаў даляраў ЗША.., а ў 2015 г. патроіліся да 1865,3 мільёнаў даляраў».

У заяве Рассельгаснагляду таксама гаворыцца, што ў 2016 годзе, паводле дадзеных беларускага боку, спэктар краін-пастаўшчыкоў «рэзка пашырыўся і папоўніўся экзатычнымі трапічнымі краінамі Афрыкі».

«Пры супастаўленьні аб’ёмаў імпарту плодаагародніннай прадукцыі, заяўленых у дэклярацыях Беларусі, і атрыманых са справаздач краін-экспартэраў, выяўлена рэзкае несупадзеньне аб’ёмаў гандлёвых апэрацый і колькасьці гандлёвых партнэраў Беларусі».

Рассельгаснагляд робіць выснову, што «можна казаць аб масавай фальсыфікацыі дакумэнтаў аб паходжаньні прадукцыі, уключаючы фітасанітарныя сэртыфікаты, якія гарантуюць яе бясьпеку». У выніку «размова можа ісьці аб істотных стратах для бюджэту Расеі...»

«Улічваючы выкладзенае, Рассельгаснагляд разглядае магчымасьць прысутнасьці інспэктараў Службы пры ажыцьцяўленьні адгрузак асобных відаў прадукцыі непасрэдна на тэрыторыі Беларусі. У такіх выпадках, партыі, якія прайшлі кантроль з боку Рассельгаснагляду, не будуць падлягаць дадатковым кантролі пры ўезьдзе на тэрыторыю Расейскай Фэдэрацыі. Пры ўзгадненьні такіх мерапрыемстваў зь беларускім бокам, Рассельгаснагляд, улічваючы сэзоннасьць, лічыць мэтазгодным прысутнічаць пры адгрузцы суніцаў, меркаваных для паставак у Расею».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG