Стрыечная сястра Юліі Скрыпаль — Вікторыя — публічна зьвярнулася да прэм’ер-міністра Вялікабрытаніі Тэрэзы Мэй з просьбай перагледзець пытаньне аб выдачы ёй брытанскай візы, у якой ёй было адмоўлена. Свой зварот яна зачытала ў эфіры тэлеканалу Sky News.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп падпісаў мэмарандум, які прадпісвае спыніць практыку, вядомую пад назвай «злавіў — вызвалі».
Прэзыдэнт Казахстану Нурсултан Назарбаеў прапанаваў «навесьці парадак»: замяніць назвы вуліц Астаны на лічбы.
Чаму расейцы кажуць «Белоруссия»? Як мянялася практыка называньня беларусамі сваёй краіны? Хто пераможа ў вайне назваў? Пра гэта ў Зоне Свабоды з удзелам Юрыя Дракахруста, Валянціна Жданко і Ганны Соўсь.
Экс-прэзыдэнт Грузіі, былы губэрнатар Адэскай вобласьці Міхэіл Саакашвілі заявіў, што будзе працаваць лектарам у Акадэміі сьпікераў Нідэрляндаў.
Былы лідэр Каталёніі Карлес Пудждэмон, экстрадыцыі якога дамагаецца Гішпанія, разглядаў магчымасьць адправіцца ў Расею, каб схавацца ад перасьледу. Гэтак сьцьвярджае гішпанская газэта El Mundo са спасылкай на ўласныя крыніцы.
Шпіталь у Солсбэры, у якім лечыцца былы палкоўнік ГРУ Сяргей Скрыпаль пасьля атручваньня 4 сакавіка, паведаміў пра паляпшэньне яго стану.
Дзяржава ўпершыню працягнула руку сваім апанэнтам і выказала гатоўнасьць пачаць дыялёг з нагоды адзначэньня стагодзьдзя абвяшчэньня незалежнасьці БНР. Пра гэта заявіў міністар замежных спраў Беларусі Ўладзімер Макей у інтэрвію Euronews.
Міністар замежных спраў Беларусі Ўладзімер Макей даў вялікае інтэрвію Euranews, у якім адказаў на пытаньні пра нядаўняе сьвяткаваньне стагодзьдзя БНР, залежнасьць ад Расеі, а таксама патлумачыў, чаму ў краіне насьпела неабходнасьць зьмяніць Канстытуцыю.
Міністэрства юстыцыі сёмы раз адмовіла ў рэгістрацыі партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя». Гэтае рашэньне аргкамітэт плянуе на працягу месяца абскардзіць у Вярхоўным судзе.
Тэлеканал Euronews выпусьціў у эфір вялікі сюжэт пра сьвяткаваньне ў Менску Дня Волі 25 сакавіка. У сюжэце Макей і Статкевіч.
У камітэце Савету Фэдэрацыі па міжнародных справах новыя абмежаваньні назвалі «бязьмежжам». Сакратар Савета Бясьпекі Мікалай Патрушаў заявіў, што санкцыі ЗША гэта «іх справа». Пры гэтым ён адзначыў, што Крэмль працягне кантакты з Вашынгтонам.
Моцныя нацыянальныя дзяржавы павінны стаць асновай эўрапейскага ладу, заявіў у Будапэшце заснавальнік і лідэр кіруючай у Польшчы кансэрватыўнай партыі «Права і справядлівасьць» Яраслаў Качынскі.
Госьць «Інтэрвію тыдня» — расейскі публіцыст Леанід Радзіхоўскі. Ён заяўляе, што замежная палітыка Расеі — гэта толькі «піяр і эстэтыка», лічыць, што грошай у Расеі на падтрымку Беларусі больш няма, і тлумачыць, чаму гвалт у дачыненьні да Беларусі пярэчыць базавым устаноўкам расейскага грамадзтва.
Агенцтва Reuters высьветліла асноўны канал для перакідваньня ў Сырыю наймітаў з Расеі. Гэта рэйсы з Растова-на-Доне ў Дамаск ці Латакію, якія ажыцьцяўляе прыватная сырыйская авіякампанія Cham Wings.
Міністар замежных спраў Расеі Сяргей Лаўроў 6 красавіка падчас свайго візыту ў Менску для ўдзелу ў сустрэчы міністраў замежных справаў СНД заявіў, што беларусы і расейцы размаўляюць на адной мове.
Адміністрацыя прэзыдэнта перанесла сустрэчу Натальлі Качанавай з прадстаўнікамі абʼяднаньня індывідуальных прадпрымальнікаў «Пэрспэктыва» на няпэўны час.
Яго абвінавачваюць у парушэньні парадку выезду або ўезду на акупаваную тэрыторыю з мэтай нанясеньня шкоды інтарэсам Украіны.
Злучаныя Штаты ў пятніцу ўвялі санкцыі супраць 24 грамадзян Расеі і 14 кампаній.
Былы афіцэра ГРУ Сяргей Скрыпаль выйшаў з крытычнага стану, у якім знаходзіўся з моманту атручваньня нэрвова-паралітычным рэчывам у Солсбэры. Пра гэта паведамляе агенцтва Reuters.
На прэсавай канфэрэнцыі па выніках пасяджэньня рады кіраўнікоў МЗС краін СНД 6 красавіка ў Менску выканаўчы сакратар СНД Сяргей Лебедзеў і міністар замежных справаў Беларусі Ўладзімер Макей сказалі, што ім давялося выйсьці за межы парадку дня.
Былы лідэр Каталёніі Карлэс Пудждэмон у пятніцу пакінуў турму ў нямецкай зямлі Шлезьвіг-Гальштэйн – пасьля таго, як суд пагадзіўся адпусьціць яго пад заклад на час разгляду запыту Гішпаніі пра яго экстрадыцыю.
У Маямі працуе індустрыя пасярэднікаў, якія дапамагаюць будучым бацькам з былога СССР і Ўсходняй Эўропы арганізаваць роды ў ЗША: афармляюць дакумэнты, шукаюць лекараў, падбіраюць жыльлё.
У дакумэнце ні разу ня згадваецца інфармацыйная бясьпека дзяржавы або ідэалягічная праца, затое гаворыцца пра барацьбу з хатнім гвалтам, судовую рэформу і ненадзейнасьць дэтэктараў хлусьні.
Бастунец зьвярнуў увагу на тое, што праўкі скіраваныя на ўзмацненьне кантролю над інтэрнэтам, і на новыя штрафы для рэдакцыяў за «забароненыя іншымі заканадаўчымі актамі» матэрыялы (фармулёўка размытая, магчымае злоўжываньне).
Чаму Ўкраіна прасіла гэтага не рабіць?
Суд у Сэуле прызнаў у пятніцу былую прэзыдэнтку Паўднёвай Карэі вінаватай па 18 пунктах абвінавачваньня, у тым ліку ў карупцыі і злоўжываньні ўладай.
«Вы дапамаглі нам стварыць самае сучаснае касьмічнае падразьдзяленьне, адправіць на арбіту самы сучасны спадарожнік. Мы з вамі стварылі ў Беларусі самы сучасны цэнтар кіраваньня палётамі. Вы дапамаглі нам стварыць самае сучаснае ракетнае ўзбраеньне для беларускага войска».
«Мы ўшаноўваем ахвяраў Першай сусьветнай вайны, каб не паўтарылася ні такіх канфліктаў, ні пакутаў», — заявіў кіраўнік дыпмісіі ЗША ў Менску Робэрт Райлі.
Нэрвова-паралітычнае рэчыва «Навічок», прымененае ў Солсбэры супраць былога супрацоўніка ГРУ Сяргея Скрыпаля і яго дачкі Юліі, было распрацавана ў лябараторыі ў закрытым горадзе Шыханы ў Саратаўскай вобласьці. Гэта сьцьвярджае брытанская газэта The Times.
6 красавіка ў Менску адбудзецца пасяджэньне міністраў замежных спраў краін, якія ўваходзяць у СНД. На сустрэчу не прыедуць прадстаўнікі Ўкраіны і Малдовы, краін, што выслалі расейскіх дыпляматаў у рамках сусьветнай рэакцыі на справу Скрыпаля.
Кітайскі экспарт у ЗША аб’ёмам 100 мільярдаў даляраў можа стаць аб’ектам павышаных мытаў. Мыты могуць быць уведзеныя ў дадатак да 25-адсоткавага мыта на 50 мільярдаў даляраў кітайскіх тавараў, аб якіх Вашынгтон абвясьціў у аўторак.
72-гадовы палітык павінен у 24-гадзінны тэрмін зьявіцца ў паліцыю. Яго прызналі вінаватым у карупцыі. Да Сілва заяўляе, што працэс быў закліканы перашкодзіць яму вылучыць кандыдатуру на новых выбарах, паведамляе DW.
Копія старонкі са здымкамі засталася на сайце archive.is. На момант публікацыі міністар мае старонку ў «Аднаклясьніках», дзе ў публічным доступе разьмешчаны ягоны здымак з забітым дзіком.
Рада Бясьпекі ААН праводзіць адкрытае пасяджэньне ў справе аб атручваньні ў брытанскім горадзе Солсбэры былога агента ГРУ Сяргея Скрыпаля і ягонай дачкі Юліі.
Нагадаем некаторыя факты зь біяграфіі расейскага міністра і ягоныя яскравыя выказваньні, якія нярэдка выходзілі за межы дыпляматычнага этыкету, і адпавядалі яго іміджу троля.
«Суд прызнаў наяўнасьць некаторых парушэньняў, але палічыў іх недастатковымі для адводу. Далей справу будзе разглядаць гэтая ж калегія»
Суд у Нямеччыне адпусьціў былога кіраўніка Каталёніі Карлеса Пудждэмона пад падпіску аб нявыезьдзе на час разгляду запыту аб экстрадыцыі. Сума закладу, пад які вызвалілі палітыка, склала 75 тысяч эўраў.
Шэраг беларускіх праваабарончых арганізацый прэзэнтавалі грамадзкасьці альтэрнатыўную справаздачу аб выкананьні Беларусьсю Канвэнцыі супроць катаваньняў. Даклад праваабаронцаў разгледзяць разам з адпаведным дзяржаўным дакладам на сэсіі Камітэту супроць катаваньняў ААН, якая адбудзецца ў канцы красавіка ў Жэнэве. Праваабаронцы не выключаюць палкай дыскусіі, бо іх погляд на сытуацыю з катаваньнямі ў Беларусі значна адрозьніваецца ад таго, што рапартуюць з МЗС і сілавых установаў, якія рыхтавалі дзяржаўны даклад.
Выключаны з францускай ультраправай партыі «Нацыянальны фронт» Жан-Мары Лё Пэн уступіў у эўрапейскі «Альянс за мір і свабоду» — партыю, якую палітолягі называюць нэафашысцкай.
Паводле арганізатараў, суд не ўлічыў, што для паказу ў рамках міжнароднага фестывалю на тэрыторыі Расеі замежным карцінам не патрабуецца пракатнага пасьведчаньня.
5 красавіка ў Палаце прадстаўнікоў прайшоў круглы стол па беларусізацыі заканадаўства. Тэма сфармуляваная так: «Заканадаўства на беларускай мове: праблемы і іх практычнае вырашэньне на аснове Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь». Свабода сабрала найбольш яркія цытаты з выступаў удзельнікаў круглага стала.
Упраўленьне адукацыі Цэнтральнага раёну Менску разаслала па школах і гімназіях разнарадку на велікодную багаслужбу 8 красавіка ў менскім храме Ўсіх Сьвятых.
Савет міністраў зацьвердзіў прыкладную пастанову наконт працы і паўнамоцтваў камісіяў па занятасьці насельніцтва. Такія камісіі будуць стварацца для выкананьня новага «дармаедзкага» дэкрэту, які Аляксандар Лукашэнка падпісаў 25 студзеня.
Лідэр Паўночнай Карэі Кім Чэн Ын сказаў кітайскаму прэзыдэнту Сі Цзіньпіну на перамовах у Пэкіне на мінулым тыдні, што гатовы вярнуцца да шасьцібаковых перамоваў аб ядзернай праграме і ракетных выпрабаваньнях.
Круглы стол у Палаце прадстаўнікоў аб праблемах беларусізацыі заканадаўства арганізавалі двое дэпутатаў. Ад самага пачатку ідэю прабівала Алена Анісім, на заключным этапе яе падтрымаў старшыня камісіі адукацыі, культуры і навукі Ігар Марзалюк.
Лукашэнка заявіў, што ён і Качанава гатовыя заняцца пасадкай саджанцаў у гэтым годзе.
Украінская антытэрарыстычная апэрацыя на Данбасе завершыцца ў траўні, пасьля гэтага будзе ўведзены новы «фармат абароны краіны», заявіў прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка ў Віньніцы.
«Фразу „расейскія алігархі“ лічым недарэчнай. Даўно прайшоў той час, калі ў Расеі былі алігархі, у Расіі няма алігархаў», — сказаў прэсавы сакратар расейскага прэзыдэнта Дзьмітрый Пяскоў.
Загрузіць яшчэ