Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт выйшаў на марш, каб патрымаць дзяржаўную мову. Ірляндзкую


Ілюстрацыйнае фота

Тысячы людзей прыйшлі на марш і вулічны фэстываль у сталіцы Ірляндыі, Дубліне, каб падтрымаць ірляндзкую мову.

Прэзыдэнт Ірляндыі Майкл Гігінс быў адным з выступоўцаў, якія зьвярнуліся да наведнікаў акцыі. Сярод іншага, ён сказаў, што ірляндзкамоўная супольнасьць застаецца актыўнай, а дзяржава павінна падтрымліваць ірляндзкую мову.

Асноўнай мовай зносін у Ірляндыі застаецца ангельская. Афіцыйныя дакумэнты выдаюцца на дзьвюх мовах, гэтак жа, як на дзьвюх мовах часта выкананы надпісы на шыльдах, дарожных паказальніках. Ірляндзкую вывучаюць у школах, на ёй вядуцца некаторыя перадачы на радыё і тэлебачаньні, існуе ірляндзкамоўны канал TG4.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG