Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Забойства славацкага журналіста будуць расьсьледаваць міжнародныя экспэрты


Партрэты Яна Куцьяка і ягонай сяброўкі Марціны Кушніравай
Партрэты Яна Куцьяка і ягонай сяброўкі Марціны Кушніравай

Забойства славацкага журналіста Яна Куцьяка будзе расьсьледаваць міжнародная сьледчая група. Адпаведнае пагадненьне ў Гаазе падпісаў Генэральны пракурор Славаччыны Ярамір Чыжнар. Стварэньню сумеснай сьледчай групы папярэднічалі перамовы паміж прадстаўнікамі Славаччыны, Італіі, а таксама Эўраполу і Эўраюсту.

Журналіст Ян Куцьяк супрацоўнічаў з міжнародным Цэнтрам па дасьледаваньні карупцыі і арганізаванай злачыннасьці. Ён расьсьледаваў сувязі славацкіх палітыкаў з італьянскай мафіяй. Цела Куцьяка і ягонай сяброўкі Марціны Кушніравай знайшлі ў ягоным загарадным доме 25 лютага. Пасьля гэтага некалькі славацкіх міністраў падалі ў адстаўку.

Калегі Куцьяка лічаць, што забойства журналіста зьвязана зь ягонай прафэсійнай дзейнасьцю. У прыватнасьці, Куцьяк абвінавачваў набліжаных да прэм’ер-міністра Славакіі Робэрта Фіца бізнэсоўцаў і чыноўнікаў у цесных сувязях з італьянскімі прадпрымальнікамі, якія, у сваю чаргу, зьвязаныя з нэапалітанскай мафіёзнай групоўкай. Гэтыя абвінавачваньні вывучыць міжнародная сьледчая група.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG