«Суд прызнаў наяўнасьць некаторых парушэньняў, але палічыў іх недастатковымі для адводу. Далей справу будзе разглядаць гэтая ж калегія»
Суд у Нямеччыне адпусьціў былога кіраўніка Каталёніі Карлеса Пудждэмона пад падпіску аб нявыезьдзе на час разгляду запыту аб экстрадыцыі. Сума закладу, пад які вызвалілі палітыка, склала 75 тысяч эўраў.
Шэраг беларускіх праваабарончых арганізацый прэзэнтавалі грамадзкасьці альтэрнатыўную справаздачу аб выкананьні Беларусьсю Канвэнцыі супроць катаваньняў. Даклад праваабаронцаў разгледзяць разам з адпаведным дзяржаўным дакладам на сэсіі Камітэту супроць катаваньняў ААН, якая адбудзецца ў канцы красавіка ў Жэнэве. Праваабаронцы не выключаюць палкай дыскусіі, бо іх погляд на сытуацыю з катаваньнямі ў Беларусі значна адрозьніваецца ад таго, што рапартуюць з МЗС і сілавых установаў, якія рыхтавалі дзяржаўны даклад.
Выключаны з францускай ультраправай партыі «Нацыянальны фронт» Жан-Мары Лё Пэн уступіў у эўрапейскі «Альянс за мір і свабоду» — партыю, якую палітолягі называюць нэафашысцкай.
Паводле арганізатараў, суд не ўлічыў, што для паказу ў рамках міжнароднага фестывалю на тэрыторыі Расеі замежным карцінам не патрабуецца пракатнага пасьведчаньня.
5 красавіка ў Палаце прадстаўнікоў прайшоў круглы стол па беларусізацыі заканадаўства. Тэма сфармуляваная так: «Заканадаўства на беларускай мове: праблемы і іх практычнае вырашэньне на аснове Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь». Свабода сабрала найбольш яркія цытаты з выступаў удзельнікаў круглага стала.
Упраўленьне адукацыі Цэнтральнага раёну Менску разаслала па школах і гімназіях разнарадку на велікодную багаслужбу 8 красавіка ў менскім храме Ўсіх Сьвятых.
Савет міністраў зацьвердзіў прыкладную пастанову наконт працы і паўнамоцтваў камісіяў па занятасьці насельніцтва. Такія камісіі будуць стварацца для выкананьня новага «дармаедзкага» дэкрэту, які Аляксандар Лукашэнка падпісаў 25 студзеня.
Лідэр Паўночнай Карэі Кім Чэн Ын сказаў кітайскаму прэзыдэнту Сі Цзіньпіну на перамовах у Пэкіне на мінулым тыдні, што гатовы вярнуцца да шасьцібаковых перамоваў аб ядзернай праграме і ракетных выпрабаваньнях.
Круглы стол у Палаце прадстаўнікоў аб праблемах беларусізацыі заканадаўства арганізавалі двое дэпутатаў. Ад самага пачатку ідэю прабівала Алена Анісім, на заключным этапе яе падтрымаў старшыня камісіі адукацыі, культуры і навукі Ігар Марзалюк.
Лукашэнка заявіў, што ён і Качанава гатовыя заняцца пасадкай саджанцаў у гэтым годзе.
Украінская антытэрарыстычная апэрацыя на Данбасе завершыцца ў траўні, пасьля гэтага будзе ўведзены новы «фармат абароны краіны», заявіў прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка ў Віньніцы.
«Фразу „расейскія алігархі“ лічым недарэчнай. Даўно прайшоў той час, калі ў Расеі былі алігархі, у Расіі няма алігархаў», — сказаў прэсавы сакратар расейскага прэзыдэнта Дзьмітрый Пяскоў.
Прэзыдэнт Беларусі Аляксандар Лукашэнка прызначыў Уладзімера Жаўняка намесьнікам кіраўніка адміністрацыі прэзыдэнта і паставіў яму задачу «асучасьніць сыстэму ідэалягічнай работы ў краіне».
Лукашэнка: «Палітыку дзяржавы і прэзыдэнта вы ведаеце. Калі ідзяце на гэтую пасаду, значыць, падтрымліваеце яе»
Украінскі паэт, празаік, перакладчык, грамадзкі актывіст піша пра дэкамунізацыю ва Ўкраіне.
У Менску працягвае працу міжнародная турыстычная выстава «Адпачынак-2018». Апроч звыклых маршрутаў, наведнікам прапануюць паехаць у рэгіёны, анэксаваныя Расейскай Фэдэрацыяй або ў падкантрольныя ёй сэпаратысцкія ўтварэньні.
«У час візыту плянуецца падвесьці вынікі, а таксама абмеркаваць актуальныя пытаньні далейшага разьвіцьця двухбаковай супрацы ў галіне супольнай баявой падрыхтоўкі, вайсковай адукацыі, а таксама ўзаемадзеяньня ў межах ШОС»
Вярхоўны лідэр Ірану аятала Алі Хамэнэі назваў 4 красавіка перамовы з Ізраілем «недаравальнай памылкай». Гэта адбылося празь некалькі дзён пасьля таго, як саудаўскі прынц Махамад бін Сальман заявіў, што ізраільцяне маюць права жыць мірна на сваёй зямлі.
Пра адказнасьць для сеткавых СМІ міністар казаў газэце «Советская Белоруссия», якая публікавала фэйкі пра «справу патрыётаў», але не панесьла за гэта адказнасьці.
Былы старшыня Канстытуцыйнага суду Рыгор Васілевіч на круглым стале пра беларусізацыю беларускага заканадаўства заявіў, што калі трэба і насьпеў час прымаць законы на беларускай мове, гэтаму няма ніякіх юрыдычных перашкодаў.
Злучаныя Штаты заклікалі саюзьнікаў ды іншыя краіны сьвету зрабіць больш жорсткай палітыку ў дачыненьні Расеі і ўзмацняць ціск на яе да таго часу, пакуль былая супэрдзяржава ня стане «добрапрыстойным гульцом» на сусьветнай арэне.
Літва вядзе перамовы з ЗША аб стварэньні Рэгіянальнага цэнтрe кібэрнэтычнай бясьпекі ў Коўне, пацьвердзілі прадстаўнікі ўладаў Літвы.
У Саудаўскай Арабіі ўпершыню больш як за 35 гадоў адкрываецца грамадзкі кінатэатар. Ён пачне працу 18 красавіка ў Эр-Рыядзе. У гэты дзень у новым кіназале пакажуць фільм «Чорная пантэра» рэжысэра Райана Куглера. Пра гэта паведамляе Reuters.
Арганізацыя забароны хімічнай зброі (АЗХЗ) не падтрымала прапанову Расеі аб правядзеньні новага расьсьледаваньня з удзелам расейскага боку ў справе аб атручэньні былога афіцэра ГРУ Сяргея Скрыпаля.
Раней у атрыманьні мільёнаў даляраў ад Кадафі западозрылі экс-прэзыдэнта Францыі Сарказі. Лукашэнка лічыў Кадафі саюзьнікам, падчас лібійскай рэвалюцыі ў Беларусь тайна прылятаў самалёт экс-кіраўніка Лібіі.
Злучаныя Штаты плянуюць абвясьціць новыя санкцыі да зьвязаных з прэзыдэнтам Расеі Ўладзімірам Пуціным мільярдэраў, паведамляюць інфармагенцтва Reuters і выданьне The Washington Post са спасылкай на ананімных чыноўнікаў ЗША.
Сьледчая група Робэрта Мюлера, якая расьсьледуе расейскае ўмяшаньне ў амэрыканскія прэзыдэнцкія выбары, зрабіла незвычайны крок і правяла гутарку з двума расейскімі алігархамі, якія знаходзіліся зь візытам у ЗША.
5 красавіка ў Палаце прадстаўнікоў адбудзецца круглы стол па беларусізацыі заканадаўства. Дэпутатка Алена Анісім больш за год змагаецца за тое, каб законы прымаліся парлямэнтам адначасова на дзьвюх дзяржаўных мовах — расейскай і беларускай. Бо пакуль законаў на беларускай мове няма, пераклады іх ня маюць юрыдычнай сілы.
Нямеччына, Францыя, Вялікабрытанія і ЗША ў першыя ўгодкі хімічнай атакі на сырыйскі горад Хан-Шэйхун усклалі адказнасьць за выкарыстаньне хімічнай зброі на рэжым прэзыдэнта Сырыі Башара Асада і Расею.
Вера Саўчанка — сястра ўкраінскай дэпутаткі Надзеі Саўчанкі, арыштаванай паводле падазрэньня ў спробе гвалтоўнага зьвяржэньня ўлады, абурылася інтэрвію, якое запісвалася нібыта для беларускага інфармацыйнага агенцтва, а выйшла на расейскім тэлеканале НТВ.
Прэзыдэнт ЗША пацьвердзіў гэта на пасяджэньні Рады нацыянальнай бясьпекі.
Госьць «Інтэрвію тыдня» — кіраўнік аналітычнага праекту Belarus Security Blog Андрэй Паротнікаў. Ён адказвае на пытаньне, ці рыхтуецца Лукашэнка да перадачы ўлады, заяўляе, што для генэралаў грамадзянская супольнасьць — гэта альбо правакатары, альбо ворагі, і тлумачыць, чым Беларусі пагражае ірацыянальнасьць у расейскай палітыцы.
Суд адклаў абраньне меры стрыманьня і працягне паседжаньне 5 красавіка.
Расія праводзіць ракетныя стрэльбы з баявымі зарадамі ў Балтыйскім моры ў сераду, чым выклікала занепакоенасьць Латвіі, дзяржавы-ўдзельніцы NATO. У заяве латвійскага ўраду гаворыцца, што вучэньні вымусілі краіну часткова закрыць камэрцыйную паветраную прастору для палётаў.
Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін разам з прэзыдэнтам Турэччыны Рэджэпам Таіпам Эрдаганам і прэзыдэнтам Ірану Хасанам Рухані 4 красавіка ў Анкары сядзе за стол перамоваў пра будучыню Сырыі на найвышэйшым за пяць месяцаў узроўні.
Афіцыйны Менск лічыць, што вінаватыя ў атручэньні ў Вялікай Брытаніі былога агента ГРУ Расеі Сяргея Скрыпаля і ягонай дачкі Юліі, у якім Лёндан абвінаваціў Маскву, павінны быць пакараныя.
ЗША ўводзяць новыя шматмільярдныя пошліны на тавары з Кітаю.
«Тэма значна шырэйшая за праўкі ў заканадаўстве, проста новаўвядзеньне можа абвастрыць да яе цікавасьць. Перасьлед фрылансэраў, суды, затрыманьні — усе гэтыя пытаньні мы будзем уздымаць у комплексе».
Ага, размова пра Колю ці Віцю — здагадаецца чытач. Так. Але ў якім сэнсе? Перадаць уладу ў спадчыну фармальна не праблема. Праблема — каб нашчадак яе ўтрымаў. А што будзе, калі месца бацькі зойме сын? А будуць вакол драпежнікі. Бацька іх умее трымаць у аброці, у іх рэфлекс слухацца яго. А як яго ня будзе? Як казаў рымскі імпэратар Тыберый: кіраваць імпэрыяй — гэта як трымаць воўка за вушы. А Віктар ці Мікалай гэта ўмеюць?
Памёр былы дырэктар абароннага заводу «Знамя» у Палтаве, палітвязень Юры Салашэнка. Яму было 75 гадоў. Пра гэта са спасылкай на сына Салашэнкі паведаміла першы віцэ-спікер Вярхоўнай Рады Ўкраіны Ірына Герашчанка.
Паводле Рымашэўскага, міністар Худык «дэкляраваў адкрытасьць і гатоўнасьць працаваць над вырашэньнем праблемаў».
Да 1 красавіка Савет міністраў Беларусі павінен быў прыняць пастанову аб тым, як так званыя «дармаеды» маюць аплочваць камунальныя і іншыя паслугі.
«Магчыма, на мяне завялі крымінальную справу за ўхіленьне ад нагляду — пасьля так званага памілаваньня Аляксандрам Лукашэнкам я, калі зьехаў у Нямеччыну, парушыў нагляд».
Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін разьлічвае, што на пасяджэньні выканаўчай рады Міжнароднай арганізацыі па забароне хімічнай зброі 4 красавіка «будзе пастаўленая канчатковая кропка» ў справе аб атручэньні ў Вялікай Брытаніі былога агента ГРУ Сяргея Скрыпаля.
3 красавіка Белы дом распаўсюдзіў дакумэнт, прысьвечаны супрацоўніцтву ЗША з краінамі Балтыі ў галіне абароны, энэргетыкі, барацьбы з дэзінфармацыяй.
Справа ня толькі ў жорсткіх законах адносна СМІ (як, напрыклад, «паклёп на прэзыдэнта»), а і ў абмежаваньнях свабоды прэсы, законнасьць якіх сумнеўная. Бываюць выпадкі, калі напады на СМІ ў Беларусі відавочна незаконныя, але застаюцца непакаранымі.
Кіраўнік Facebook Марк Цукерберг заявіў, што кампанія выдаліла звыш 270 акаўнтаў, якія кантралююцца «Агенцтвам інтэрнэт-дасьледаваньняў», якое зьвязваюць зь блізкім да Крамля расейскім бізнэсоўцам Яўгенам Прыгожыным і называюць «фабрыкай троляў».
У аўторак прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп прыняў у Белым доме лідэраў Латвіі, Літвы і Эстоніі — Раймандса Вэёніса, Далю Грыбаўскайтэ і Кэрсьці Кальюлайд.
Загрузіць яшчэ