Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ва Ўкраіне назвалі імя алігарха, які нібыта фінансуе прэзыдэнцкі праект лідэра «Акіяну Эльзы»


«Газэта па-ўкраінску» сьцьвярджае, што алігархі рыхтуюць украінцам новага прэзыдэнта. Аўтар артыкулу раіць украінцам старанна цікавіцца — хто інвэставаў у «мэсію» і якія абавязаньні​ перад спонсарамі ён павінен будзе выканаць.

Праект лідэра гурту «Акіян Эльзы» Сьвятаслава Вакарчука фінансуюць Віктар Пінчук і расейскі «Альфа-Банк», сьцьвярджае аўтар Яўген Дзікі, экс-камандзір роты батальёну «Айдар».

Аўтар піша, што ўпершыню аб праекце «Вакарчук — прэзыдэнт» як нешта сур’ёзнае пачуў больш за год таму ад аднаго расейскага дыплямата. «Ён агучыў мне тэзіс пра Сьвятаслава як „прэзыдэнта прымірэньня“», — напісаў Дзікі.

Сьпявак Сьвятаслаў Вакарчук пакуль не камэнтаваў падобныя сьцьвярджэнні ў СМІ. Тым часам Віктар Пінчук у размове з «Грамадзкім» назваў усе чуткі аб падтрыманьні сьпевака «трызьненьнем» і выказаў сумнеў, што той наагул пойдзе на выбары.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG