Гэтую інфармацыю Нілс Муйжніекс мае намер выкарыстоўваць для падрыхтоўкі чарговага дакладу Рады па правах чалавека ААН.
Муйжніекса, у прыватнасьці, цікавіць інфармацыя аб захадах, якія прымаюцца Беларусьсю:
- для забесьпячэньня права кожнага чалавека без дыскрымінацыі на ўдзел у культурным жыцьці, уключаючы ўдзел у навуковай дзейнасьці, і для абароны свабоды, неабходнай для навуковых дасьледаваньняў і творчай дзейнасьці;
- у навуковай і культурнай галінах для забесьпячэньня права кожнага чалавека шукаць, атрымліваць і распаўсюджваць усялякага роду інфармацыю і ідэі, незалежна ад дзяржаўных межаў;
- для забесьпячэньня прызнаньня карысьці ад заахвочваньня і разьвіцьця міжнародных кантактаў і супрацоўніцтва ў навуковай і культурнай галінах.
Адзначаецца, што спэцдакладчык асабліва зацікаўлены ў атрыманьні зьвестак аб рэалізацыі правоў чалавека ў такіх галінах, як:
- правы чалавека, завязаныя з культурнай спадчынай, у тым ліку гістарычныя помнікі і гістарычныя наратывы;
- доступ да інфармацыі і цэнзура;
- культурныя правы ў адукацыі;
- культурныя правы ў месцах пазбаўленьня волі;
- міжнародныя кантакты і супрацоўніцтва ў навуковай і культурнай сфэрах паміж жыхарамі Беларусі і беларускімі дыяспарамі за мяжой;
- культурны плюралізм, уключаючы права носьбітаў беларускай мовы выкарыстоўваць родную мову і ўдзельнічаць у культурным жыцьці без дыскрымінацыі, а таксама права этнічных, рэлігійных ці моўных меншасьцей сумесна з іншымі чальцамі той жа групы карыстацца сваёй культурай, вызнаваць і практыкаваць сваю рэлігію, а таксама карыстацца роднай мовай.
Інфармацыю можна накіраваць да 26 лютага 2026 года па электроннай пошце на адрас: hrc-sr-belarus@un.org. Даклад плянуецца прадставіць на 62-й сэсіі Рады правоў чалавека ААН у чэрвені 2026 года.