Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі «Маладая гвардыя» стварае атрады для барацьбы з апазыцыяй


«Маладая гвардыя Адзінай Расеі» плянуе стварыць у кожным рэгіёне Расеі групы для барацьбы з апазыцыйнымі рухамі. Пра гэта са спасылкай на лідэра «Маладой гвардыі» Дзяніса Давыдава паведамляе тэлеканал «Дождж».

Па словах Давыдава, у першую чаргу такія групы будуць створаны ў Маскве, гарадах-мільёньніках і «праблемных» для «Адзінай Расеі» гарадах. Колькасьць кожнага атраду, як чакаецца, будзе складаць ад 100 да 200 чалавек. Іх будуць выкарыстоўваць для арганізацыі мітынгаў «па самых розных пытаньнях».

Мэта праекту, як заявіў Давыдаў, — разбурэньне міту аб тым, што апазыцыя кантралюе вуліцу. Бліжэйшым часам «Маладая гвардыя» правядзе трэнінгі масавай мабілізацыі для сваіх прыхільнікаў, а таксама навучыць іх праводзіць «сілавыя акцыі».

Цяпер у дзясятках рэгіёнаў Расеі дзейнічаюць штабы апазыцыянэра Аляксея Навальнага. Яны былі створаны для агітацыі за палітыка перад прэзыдэнцкімі выбарамі 2018 году. Пасьля таго, як Навальнаму забаранілі балятавацца, штабы распачалі кампанію па байкоту галасаваньня. Пасьля выбараў прыхільнікі апазыцыянэра працягнулі праводзіць акцыі пратэсту. З гэтай прычыны яны рэгулярна сутыкаюцца з ціскам з боку праваахоўных органаў.

«Маладая гвардыя Адзінай Расеі» была створана ў 2005 годзе для «выхаваньня ў моладзі пачуцьця патрыятызму і гонару за сваю краіну». У красавіку 2017 году рух спрабаваў арганізаваць акцыю ў Барнауле. Для гэтага кіраўніцтва «гвардзейцаў» прапанавала мясцовым школьнікам грошы і вызваленьне ад урокаў, адзначае расейскае выданьне TJournal.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG