Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У ААН назвалі блякаваньне Telegram непрапарцыйнай мерай


Блякіроўка мэсэнджэра Telegram у Расеі зьяўляецца непрапарцыйным адказам на спрэчку вакол шасьці індывідуальных выпадкаў, лічыць афіцыйны прадстаўнік кіраўніка ведамства ААН па правах чалавека Рупэрт Калвіл.

Акрамя таго, на яго думку, у ходзе судовага разбору па справе Telegram не былі выкананыя міжнародныя стандарты ў галіне правоў чалавека, якія «патрабуюць юрыдычных абаронных захадаў і нагляду».

Раней у ААН падкрэсьлівалі, што доступ да зашыфраваных дадзеных па рашэньні суду дапускаецца ў асобных выпадках, пры наяўнасьці судовага ордэра для кожнай асобнай сытуацыі і пры выкананьні працэдурных правоў для грамадзян, а не ў масавым парадку.

У ліпені ФСБ, ня прадставіўшы рашэньняў суду, накіравала ўладальніку Telegram патрабаваньне выдаць ключы для расшыфроўкі перапіскі па шасьці тэлефонных нумарах. Telegram адказаў адмовай, і з гэтай прычыны быў аштрафаваны на 800 тысяч рублёў.

13 красавіка суд вынес рашэньне аб блякаваньні мэсэнджэра паводле пазову Раскамнагляду. Суд пастанавіў абмежаваць доступ да Telegram неадкладна да выкананьня сэрвісам абавязкаў па перадачы ключоў шыфраваньня ФСБ.

У 17 красавіка Раскамнагляд у сувязі з абмежаваньнем доступу да мэсэнджэра Telegram заблякаваў ўжо амаль 16 мільёнаў IP-адрасоў воблачных сэрвісаў Amazon і Google.

Заснавальнік Telegram Павел Дураў раней заявіў, што працягне «адстойваць права на таямніцу перапіскі расейцаў» і паабяцаў плаціць гранты тым, хто дапамагае абыходзіць блякаваньне.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG