Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Раскамнагляд заблякаваў сотні тысяч IP-адрасоў сэрвісу Amazon


Раскамнагляд заблякаваў больш 650 тысяч IP-адрасоў Amazon пасьля таго, як гэты амэрыканскі сэрвіс для абыходу блякіроўкі стаў выкарыстоўваць мэсэнджар Telegram. Пра гэта ў сваім тэлеграм-канале паведаміў актывіст расейскага Фонду барацьбы з карупцыяй Уладзіслаў Здольнікаў.

Ён адзначае, што фармальна блякаваньне IP-адрасоў Amazon не зьвязанае з рашэньнем суду аб блякаваньні Telegram. У якасці ведамства, якое прыняло рашэньне аб забароне рэсурсаў, паказаная Генпракуратура Расеі. Раней Раскамнагляд такім чынам уносіў у рэестар забароненых сайтаў тысячы адрасоў Amazon, Google і некалькі дамэнаў самога Telegram.

У панядзелак у Расеі паводле рашэньня суду пачалі блякаваць доступ да Telegram. У Раскамнаглядзе таксама паабяцалі ў выпадку запыту «кампэтэнтных органаў» блякаваць інструмэнты для абыходу забароны мэсэнджэра. Заснавальнік Telegram Павел Дураў заявіў, што працягне «адстойваць права на таямніцу перапіскі расейцаў». Ён таксама пералічыў нэгатыўныя наступствы блякаваньня мэсэнджэра. У прыватнасьці, паводле яго слоў, забарона Telegram зьнізіць ўзровень нацыянальнай бясьпекі Расеі.

Амэрыканская кампанія Amazon зьяўляецца найбуйнейшай у сьвеце паводле абароту сярод сэрвісаў, якія прадаюць тавары і паслугі праз Інтэрнэт. Па-за межамі ЗША ў кампаніі ёсьць філіялы ў Бразыліі, Канадзе, Вялікабрытаніі, Нямеччыне, Японіі, Францыі, Італіі, Гішпаніі, Індыі і Кітаі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG