Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дураў: забарона Telegram зьнізіць узровень нацыянальнай бясьпекі Расеі


Павел Дуров.

Заснавальнік Telegram Павел Дураў заявіў пра нэгатыўныя для Расеі наступствы блякаваньня мэсэнджэра.

У прыватнасьці, паводле яго слоў, пагоршыцца якасьць жыцьця 15 мільёнаў расейцаў, паколькі Telegram без VPN можа быць часам недаступны. Акрамя гэтага, нягледзячы на блякаваньне мэсэнджэра, тэрарыстычная пагроза ў Расеі застанецца на ранейшым узроўні, паколькі экстрэмісты працягнуць карыстацца шыфраванымі каналамі сувязі — у іншых мэсэнджэрах альбо праз VPN (Віртуальная прыватная сетка).

Дураў таксама лічыць, што забарона Telegram зьнізіць узровень нацыянальнай бясьпекі Расеі. Ён тлумачыць гэта тым, што частка асабістых дадзеных расейцаў пяройдзе з нэўтральнай да Расеі пляцоўкі (Telegram ) у кантраляваныя са Злучаных Штатаў Амэрыкі WhatsApp або Facebook.

«Мы лічым рашэньне аб блякаваньні антыканстытуцыйным і працягнем адстойваць права на таямніцу перапіскі расейцаў», — дадаў Дураў.

У панядзелак у Расеі па рашэньні суду пачалі блякаваць доступ да Telegram. У «Роскомнадзоре» таксама паабяцалі ў выпадку запыту «кампэтэнтных органаў» блякаваць інструмэнты для абыходу забароны мэсэнджэра. Дураў раней заяўляў, што Telegram працягне працаваць з дапамогай убудаваных мэтадаў абыходу блякаваньняў і VPN.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG