14 сьнежня Гомельскі абласны суд вынес прысуды Сяргею Ціханоўскаму, Арцёму Сакаву, Дзьмітрыю Папову, Уладзімеру Цыгановічу, Міколу Статкевічу і Ігару Лосіку.
14 сьнежня быў вынесены прысуд па «справе Ціханоўскага». Блогер атрымаў 18 гадоў калёніі, Ігар Лосік і Ўладзімер Цыгановіч — па 15 гадоў, Дзьмітры Папоў і Арцём Сакаў — па 16 гадоў. Палітыка Міколу Статкевіча пакаралі калёніяй на 14 гадоў.
Сёньня падчас заняткаў была затрыманая Ксенія Мартуль, выкладчыца журналісцкага факультэту Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту.
Палітвязьням Ігару Лосіку, Дзьмітрыю Папову, Арцёму Сакаву, Міколу Статкевічу, Сяргею Ціханоўскаму і Ўладзімеру Цыгановічу ў будынку гомельскага СІЗА-3 прысудзілі ад 15 да 18 гадоў зьняволеньня. Свабода паглядзела, пра што яны пісалі з-за кратаў за апошнія паўтара года.
14 сьнежня блогера Сяргея Ціханоўскага асудзілі на 18 гадоў калёніі. Гэта максымальнае пакараньне, якое атрымаў апанэнт Лукашэнкі за 27 гадоў.
Палкоўнік Віктар Зураеў пакінуў пасаду камандзіра спэцпадразьдзяленьня па барацьбе з тэрарызмам «Алмаз» і заняў пасаду намесьніка дырэктара ў Рэспубліканскім цэнтры алімпійскай падрыхтоўкі «Стайкі».
Удзельнікаў фолк-гурту Irdorath 14 сьнежня пакаралі за «музычнае суправаджэньне» мінулагодніх пратэстаў: суд прызначыў Уладзімеру і Надзеі Калач па 2 гады зьняволеньня.
Разгляд крымінальнай справы палітзьняволенага Вадзіма Ермашука праходзіць у Шчучынскім раённым судзе.
Пра затрыманьне Свабодзе паведаміла жонка Анатоля Гатоўчыца Марыя.
Прысуд Ціханоўскаму 14 сьнежня агучылі ў яго родным Гомлі.
Жонка Міколы Статкевіча Марына Адамовіч расказала Свабодзе, што адбывалася ў судовай залі падчас прысуду.
Пасьля агучваньня выраку журналісту Свабоды Ігару Лосіку ягоная жонка Дар'я Лосік зьвярнулася да Аляксандра Лукашэнкі.
Паводле ініцыятывы былых сілавікоў, некамплект супрацоўнікаў МУС агулам у краіне дасягнуў 25%.
Ад 2022 году Падатковы кодэкс плянуюць дапоўніць артыкулам «Камэральная праверка адпаведнасьці расходаў даходам фiзычнай асобы» (арт. 73-1).
Рабэрта Вальдэс Касануэва пражыў у Беларусі 30 гадоў. Пасьля высылкі зь Беларусі ён прыехаў у Маскву і расказаў журналістам, што адбывалася падчас яго зьняволеньня і пасьля.
На 14 сьнежня ў Беларусі 920 зьняволеных з палітычных матываў.
Праваабарончая супольнасьць выступіла з сумеснай заявай аб прызнаньні палітычнымі зьняволенымі шэрагу фігурантаў крымінальных спраў.
Перасьлед грамадзян у Беларусі не спыняецца. Цяпер ціск зазнаюць прадстаўнікі ІТ-галіны.
Колькасьць мігрантаў, якім удалося прабрацца з краінаў Азіі і Афрыкі празь Беларусь у Нямеччыну, зноў вырасла, нягледзячы на ўзмоцненую ахову межаў Эўразьвязу.
Свабода зьвярнулася да вядомых у беларускай публічнай прасторы асобаў з просьбай адказаць на пытаньне: Што Вас парадавала/прымусіла ўсьміхнуцца ў 2021-м? Такім чынам мы паспрабавалі адшукаць крупінкі радаснага, добрага і сьветлага ў гэтым змрочным годзе беларускай гісторыі.
У Маскве 13 сьнежня памёр кінарэжысэр, народны артыст Расеі Сяргей Салаўёў. Пра гэта паведаміла агенцтва ТАСС, са спасылкай на крыніцы ў атачэньні рэжысэра.
Пра гэта кажуць у Праваабарончым цэнтры «Вясна» і ў ініцыятыве «Честные люди».
А1 — першы беларускі сотавы апэратар, які працуе ў стандарце GSM, буйны пастаўшчык інтэрнэт-паслуг. Усе яе акцыі належаць аўстрыйскай кампаніі А1 Telekom Austria Group
Госьць Свабоды Premium — прадпрымальнік, мэнтар і інвэстар Аляксандар Кныровіч, які пасьля чатырох з паловай гадоў зьняволеньня становіцца адной з найбольш яркіх беларускіх публічных фігураў.
Гэты судовы працэс можа стаць ня толькі адным з самых доўгіх у гісторыі Беларусі, але і адным з самых закрытых.
Генэральная пракуратура Беларусі распачала крымінальную справу ў дачыненьні да апазыцыйнага палітыка Паўла Латушкі на аснове артыкула аб перавышэньні ўлады ці службовых паўнамоцтваў.
Саша і Дзіма вырасьлі ў дзіцячым доме ў Беларусі. Летам 2020-га абодва ўдзельнічалі ў пратэстах, хоць ім яшчэ не было 18-ці. На іх завялі крымінальную справу. Дзіма ня вытрымаў ціску сьледчага і скончыў жыцьцё самагубствам. Саша вырашыў уцячы зь Беларусі і пачаць жыцьцё наноў.
Аўтар фільму аб пратэстах 2020 году заклікаў эўрапейскіх палітыкаў да рашучых дзеяньняў у дачыненьні да рэжыму ў Беларусі.
Праваабаронца Леанід Судаленка цяпер у гомельскім СІЗА. Ён чакае апэляцыі ў абласным судзе, бо ня згодны з прысудам — тры гады калёніі за «масавыя беспарадкі».
На «пакаяльным» відэа Брэдзелеў расказваў, што нібыта перадаваў блогеру Антону Матольку інфармацыю, «зьвязаную зь яго прафэсійнай дзейнасьцю».
Удзельніцы праекту зачыталі імёны 106 беларускіх жанчын-палітвязьняў.
Паводле словаў прэм’ер-міністра Злучанага Каралеўства Борыса Джонсана, на омікрон-штам прыпадае 40% усіх новых выпадкаў інфікаваньня каранавірусам у Лёндане.
У Беларусі працягваецца ціск на людзей пасьля выбараў прэзыдэнта 2020 году, рэгулярна адбываюцца затрыманьні і ператрусы. Свабода паведамляе пра рэпрэсіі 13 сьнежня.
Урад Беларусі прыняў папраўкі ў пастанову «Аб функцыянаваньні рынкаў», у адпаведнасьці зь якімі фізычныя асобы мусяць мець дакумэнты на тавар.
Аб гэтым Аляксандар Лукашэнка заявіў у інтэрвію турэцкай тэлерадыёкампаніі TRT, паведамляе БелТА.
Лукашэнка прызначыў новым кіраўніком Цэнтравыбаркаму міністра адукацыі і лідэра праўладнай Кампартыі Ігара Карпенку. Свабода сабрала факты і інфармацыю пра ўчынкі Карпенкі, якімі ён запомніўся на сваіх ранейшых пасадах.
Каля пункту пераходу «Брузгі» на дзень 13 сьнежня застаюцца мігранты.
Кіраўнік транспартнага ведамства Марус Скуодзіс падаў заяву пра адстаўку ў сувязі з працягам транзыту беларускіх угнаеньняў празь Літву. Раней праз гэта ў адстаўку падаў міністар замежных спраў Літвы Габрыелюс Ландсбергіс.
Прадпрымальніка і вядомага ў горадзе актывіста Юрыя Казакевіча затрымалі ў канцы лістапада. Яго абвінавацілі ў распаўсюджваньні экстрэмісцкіх матэрыялаў і асудзілі на 15 сутак.
Многія карэйскія сем’і аказаліся падзеленыя ў выніку вайны 1950-1953 гг., яны дагэтуль ня бачыліся і найчасьцей ня ведаюць пра лёс родных.
Свабода зьвярнулася да вядомых у беларускай публічнай прасторы асобаў з просьбай адказаць на пытаньне: Што вас парадавала/прымусіла ўсьміхнуцца ў 2021-м? Такім чынам мы паспрабавалі адшукаць крупінкі добрага і сьветлага ў гэтым змрочным годзе беларускай гісторыі.
Грамадзяніну Злучаных Штатаў, які ўцёк у Беларусь, на радзіме выставілі абвінавачаньні ў нападзе на паліцыянтаў і ў іншых злачынствах, зьвязаных зь беспарадкамі 6 студзеня ў Капітоліі ЗША.
Кубінца Рабэрта Вальдэса Касануэву, які 30 год пражыў у Беларусі, дэпартавалі на Кубу.
Дзьве дзяўчынкі і хлопчык нарадзіліся ў горадзенскім радзільным доме. Стан маці і дзяцей здавальняючы, перадае Міністэрства здароўя.
У Беларусі працягваецца ціск на людзей пасьля выбараў прэзыдэнта 2020 году, рэгулярна адбываюцца затрыманьні і ператрусы. Свабода паведамляе пра рэпрэсіі 11 сьнежня.
Жанчыну затрымалі за махлярства і падбухторваньне да хабару.
У Менску памёр шматгадовы карэспандэнт Польскага радыё ў Беларусі і Расеі Ўладзімер Пац. На Польскім радыё ён пачаў працаваць у пачатку 1990-х гадоў.
Палітзьняволенай Стасі Міронцавай крыкнулі з суседняй камэры, што атрымалі паштоўку зь яе малюнкам. Валянтэрка праекту «Вольныя паштоўкі» расказала, як сьвежыя ідэі і падыходы новай ініцыятывы дапамагаюць палітвязьням і іх сем’ям перажыць цяжкія часы.
Дырыжор, народны артыст Беларусі Міхаіл Фінберг памёр на 75-м годзе жыцьця.
Загрузіць яшчэ