Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны палітвязьняў: Марфа Рабкова запісалася на прышчэпку ад каранавірусу


Палітзьняволеная Марыя Рабкова, каардынатарка Валянтэрскай службы «Вясны».
Палітзьняволеная Марыя Рабкова, каардынатарка Валянтэрскай службы «Вясны».

На 14 сьнежня ў Беларусі 920 зьняволеных з палітычных матываў.

Палітзьняволеная Марфа Рабкова напісала, што ў СІЗА прапанавалі вакцынавацца

Ад Марфы Рабковай «прабіўся» ліст на волю, які цытуе «Вясна». Яна піша, што атрымлівае шмат добрых словаў у свой адрас.

«Столькі добрых словаў атрымліваю, што хутка буду хадзіць задраўшы нос, — ня страчвае аптымізму Марфа Рабкова. — Ад падобнага бянтэжуся, ніколі б не падумала, што ў маім жыцьці адбудзецца новы паварот і я пазнаёмлюся з такой вялікай колькасьцю добрых людзей. Лёс — той яшчэ ліхадзей, галоўнае, годна сябе паводзіць пры любых абставінах. Мне ўвогуле здаецца, што мы ўзьдзейнічаем сваімі лістамі на сьвядомасць тых, хто іх чытае. Нічога бясьсьледна не праходзіць».

Зьняволеная праваабаронца «Вясны» таксама напісала, што ў СІЗА добраахвотна можна зрабіць прышчэпку, і нават ёсьць выбар вакцыны — паміж расейскай і кітайскай.

«Пэрыядычна, прыкладна раз у паўтара месяца, нам прапануюць вакцынавацца, — расказала яна. — У кастрычніку дзьве мае суседкі прышчапіліся кітайскай. Я запісалася на прышчэпку „Спутник“, вырашыла рызыкнуць. Папярэдне ўсё пройдзе 25-26 лістапада (з чаго можна зрабіць выснову, што ліст на волю ішоў прыкладна тры тыдні. — РС). Спадзяюся, што ў мяне ня будзе „пабочкі“. Мясцовыя лекары абяцалі, што „адкачаюць“, калі нешта пойдзе ня так».

Каардынатарку валянтэрскай службы «Вясны» Марфу Рабкову затрымалі 17 верасьня 2020 году. Сьпярша фігураваў толькі арт. 293 Крымінальнага кодэксу — навучаньне ці іншае рыхтаваньне асобаў для ўдзелу ў масавых беспарадках або фінансаваньне такой дзейнасьці.

Аднак сёлета 11 лютага ёй выставілі новыя абвінавачаньні паводле ч. 3 арт. 130 (распальваньне сацыяльнай варожасьці да ўлады групай нявысьветленых асобаў) і ч. 2 арт. 285 (удзел у злачыннай арганізацыі).

А ў пачатку сьнежня Марфе Рабковай удалося напісаць у адным са сваіх лістоў, што ёй выстаўляюць ажно 13 артыкулаў.

Падтрымаць «вясноўцаў» лістамі салідарнасьці можна на адрасы:

  • СІЗА-1, 220030, г. Менск, вул. Валадарскага, 2 (Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч, Уладзімер Лабковіч, Марфа Рабкова, Андрэй Чапюк)
  • СІЗА-3, 246003, г. Гомель, вул. Кніжная, 1А (Леанід Судаленка, Тацяна Ласіца).

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG