Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Гомлі перад выракам па «справе Ціханоўскага» затрымалі журналіста Анатоля Гатоўчыца

абноўлена

Анатоль Гатоўчыц. 2016 год.

Пра затрыманьне Свабодзе паведаміла жонка Анатоля Гатоўчыца Марыя.

Паводле яе слоў, Анатоль Гатоўчыца затрымалі каля ізалятару, дзе праходзіў суд над Сяргеем Ціханоўскім ды іншымі фігурантамі справы.

«Толя пайшоў туды недзе каля 10 раніцы і раптам пазваніў. Сказаў, што яго затрымалі і вязуць меркавана ў суд, нібыта за маску з надпісам „За свабодныя выбары“. І на гэтых словах званок прыпыніўся. Дзе ён цяпер, ня ведаю», — расказала жонка Гатоўчыца Марыя.

Анатолю Гатоўчыцу 71 год. Ён шмат працаваў на Радыё Свабода, апошнім часам супрацоўнічаў з газэтай «Народная воля». У 2018 годзе Анатолю Гатоўчыцу зрабілі некалькі анкалягічных апэрацый.

«Але для іх ані ўзрост, ані стан здароўя не перашкода», — сказала пра затрыманьне мужа Марыя.

А 18-й гадзіне стала вядома, што Гатоўчыца ужо выпусьцілі, пакараўшы штрафам у 20 базавых велічынь (580 рублёў).

Сёньня міліцыя прыяжджала да гомельскай журналісткі Ларысы Шчыраковай — прапанавалі праехаць зь імі. Але яна не згадзілася, бо на самаізаляцыі з каранавірусам.

Таксама шмат гадзін не выходзіў на сувязь гомельскі журналіст Яўген Меркіс. Увечары ён напісаў на сваёй старонцы ў Фэйсбуку, што яго затрымлівалі, але што ён ўжо на волі:

«Затрымалі сёньня ля дома з раніцы і павезьлі ў РАУС. Пратрымалі ў выніку ля 7 гадзін, пратаколаў не складалі. Ізалявалі, бо да сьмерці баяліся, што сёньня нехта хоць нешта напіша ці здыме пра Гомельскі працэс».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG