Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі фізычным асобам забаранілі гандляваць на рынках без дакумэнтаў на тавар


Гандаль на Камароўскім рынку ў Менску. Архіўнае фота.

Урад Беларусі прыняў папраўкі ў пастанову «Аб функцыянаваньні рынкаў», у адпаведнасьці зь якімі фізычныя асобы мусяць мець дакумэнты на тавар.

Як вынікае з дакумэнту, гандляры абавязаныя мець пры сабе даведку, выдадзеную мясцовым выканаўчым і распарадчым органам, з пацьверджаньнем, што рэалізаваная прадукцыя вырашчана на зямельным участку ў Беларусі.

Без даведкі нельга прадаваць на рынку наступныя прадукты:

  • гародніну і садавіну, у тым ліку ў перапрацаваным выглядзе — варэньні, узвары, джэмы
  • прадукцыю расьлінаводзтва, за выключэньнем дэкаратыўных расьлін і прадукцыі кветкаводзтва, іх насеньня і расады — пятрушка, цыбуля, салата і г.д.
  • малочныя і кісламалочныя прадукты, у тым ліку ў перапрацаваным выглядзе — сыры, тварог, масла
  • прадукцыя пчалярства — мёд, пярга, воск
  • прадукцыя жывёлагадоўлі (акрамя пушніны) — мясныя прадукты, сала, каўбасы, яйкі і г.д.

Адміністрацыя рынку можа ў любы момант запатрабаваць такую даведку. У выпадку яе адсутнасьці будзе скасаваная дамова аб прадстаўленьні гандлёвага месца.

Дакумэнт набыў сілу пасьля ягонага апублікаваньня.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG