Затрымалі галоўнага бізнэс-аналітыка ЕРАМ
Затрымалі галоўнага бізнэс-аналітыка ЕРАМ Дзяніса Насуру, перадае «Наша ніва». У «пакаянным відэа» ён кажа, што ўдзельнічаў у пратэстах у жніўні 2020 года і падпісаўя на тэлеграм-каналы, якія беларускія ўлады прызналі экстрэмісцкімі.
Як паведамляе dev.by Дзяніса Насуру судзілі 10 сьнежня паводле часткі 2 артыкула 19.11 КаАП «Распаўсюджаньне інфармацыйнай прадукцыі, уключанай у сьпіс экстрэмісцкіх матэрыялаў». Ён атрымаў 13 содняў арышту.
Прайшоў ператрус у арт-дырэктара клюбу «Бруге»
У арт-дырэктара менскага клюбу «Бруге» Сяргея Палажанкі прайшоў ператрус. Ён сам у статусе сьведкі па крымінальнай справе аб леташніх «масавых беспарадках».
Пра гэта Сяргей Палажанка паведаміў на сваёй старонцы ў Facebook. Мужчына зьвязвае яго з рэйдамі да былых назіральнікаў за выбарамі.
«Па маім адрасе маглі знаходзіцца сродкі злачынства, незарэгістраваная сымболіка, дакумэнты і каштоўнасьці, якія мелі б значэньне для сьледзтва. Таму сёньня на госьці прыйшоў дзядзька ў масцы і з аўтаматам і зь ім яшчэ прадстаўнік сьледчага камітэту і АУС Менгарвыканкаму», — напісаў Палажанка.
Зь ягоных словаў, у яго прагледзелі тэлефон, тэлеграм, магчыма, асабістыя кантакты адраснай кнігі.
«Вельмі трэба было ім атрымаць унікальны UserID майго карыстальніка», — мяркуе Сяргей.
Як ён ацаніў, правялі кароткі і дастаткова павярхоўны ператрус, вельмі фармальна. Нічога не адбіралі. У тэлеграме пасьля зьявілася новая актыўная сесія зь невядомага яму адрасу. Ён аднавіў кантроль над тэлеграмам, зьмяніў воблачны пароль.
Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў