Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ля мэрыі Львова адкрылася выстава ў падтрымку беларускіх жанчын-палітвязьняў. ФОТА


Акцыя ў падтрымку жанчын — палітычных зьняволеных у Беларусі. Львоў, 13 сьнежня 2021.
Акцыя ў падтрымку жанчын — палітычных зьняволеных у Беларусі. Львоў, 13 сьнежня 2021.

Удзельніцы праекту зачыталі імёны 106 беларускіх жанчын-палітвязьняў.

Выстава фотаплякатаў пад назвай «#ЇЇСправа #ЯеСправа» стала вынікам адукацыйнай праграмы для маладых журналістак «MediaLab Fem» у сфэры жаночага актывізму, жанравага фотапартрэту і партрэтнага нарысу.

Акцыя ў падтрымку жанчын — палітычных зьняволеных у Беларусі. Львоў, 13 сьнежня 2021 г.
Акцыя ў падтрымку жанчын — палітычных зьняволеных у Беларусі. Львоў, 13 сьнежня 2021 г.

У праграме ўдзельнічалі беларускія і ўкраінскія журналісткі. Менавіта іхныя выпускныя працы цяпер экспануюцца ў двух месцах Львова — у муніцыпальным мастацкім цэнтры выстаўка адкрылася ў канцы лістапада, а сёньня — на галоўнай плошчы Львова перад гарадзкой ратушай (плошчай Рынак).

У часе адкрыцьця ўдзельніцы праекту зачыталі імёны 106 беларускіх жанчын-палітвязьняў і 18 украінскіх жанчын-вайскоўцаў, які загінулі на ўсходзе Ўкраіны.

На выстаўцы экспануюцца партрэты беларускіх і ўкраінскіх актывістак, якія сваёй дзейнасьцю намагаюцца зьмяніць жыцьцё вакол сябе і жыцьцё дзяржавы.

Акцыя ў падтрымку жанчын — палітычных зьняволеных у Беларусі. Львоў, 13 сьнежня 2021 г.
Акцыя ў падтрымку жанчын — палітычных зьняволеных у Беларусі. Львоў, 13 сьнежня 2021 г.

У мастацкім цэнтры разам з працамі навучэнак выстаўляюцца каляжы львоўскай мастачкі-плякатысткі Багданы Давыдзюк з партрэтамі чатырох з 106 зьняволеных беларускіх актывістак — Марыі Калесьнікавай, Аланы Гебрэмарыям, Марфы Рабковай і Вольгі Гарбуновай.

«І ў Беларусі, і ва Ўкраіне — гэта найперш жанчыны, якія займаюцца праваабарончай дзейнасьцю, дапамагаюць уцекачам і ўцякачкам, актыўныя ў сацыяльных праектах і праектах па абароне навакольнага асяродзьдзя. Пры дапамозе нашага праекту і нашых выставак мы хочам зрабіць унёсак жанчын у сацыяльныя і палітычныя зьмены іхных краін і гарадоў, „іхную справу“ бачнымі», — кажуць арганізатары выставы.

Паводле іх, пасьля Львова выставу змогуць пабачыць яшчэ ў двух гарадах Украіны — Дняпры і Харкаве, а таксама ў Нямеччыне, у Бэрліне.

Акцыя ў падтрымку жанчын — палітычных зьняволеных у Беларусі. Львоў, 13 сьнежня 2021 г.
Акцыя ў падтрымку жанчын — палітычных зьняволеных у Беларусі. Львоў, 13 сьнежня 2021 г.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG