37-гадовы Руслан Багданоўскі — кіроўца электракара Тesla, з вокнаў якога 11 кастрычніка пад сьценамі турмы на Акрэсьціна гучала песьня «Разбуры турмы муры». Другі хлопец, якога затрымалі разам зь ім, — кліент таксі. На іх склалі па два пратаколы і трымалі 30 сутак у карцары ў нечалавечых умовах.