У лягістычным цэнтры «Брэміна-Брузгі» знаходзяцца каля 800 мігрантаў

абноўлена
Мігранты каля лягістычнага цэнтру пры назіраньні беларускіх сілавікоў, лістапад 2021 г.
Мігранты каля лягістычнага цэнтру пры назіраньні беларускіх сілавікоў, лістапад 2021 г.

Каля пункту пераходу «Брузгі» на дзень 13 сьнежня застаюцца мігранты.

Пра гэта паведаміла інфармацыйнае агенцтва Sputnik са спасылкай на кіраўніка Беларускага Чырвонага Крыжа Дзьмітрыя Шаўцова.

Пяцёра жанчын, якія раней знаходзіліся ў лягістычным цэнтры, цяпер ляжаць у горадзенскіх шпіталях. Зь іх трое нарадзілі дзяцей, астатнія дзьве мігранткі чакаюць сваіх тэрмінаў, паведаміў Шаўцоў. Яшчэ 14 чалавек, паводле зьвестак Міністэрства аховы здароўя, шпіталізаваныя.

За апошні тыдзень колькасьць спробаў прарвацца ў Польшчу зьменшылася, аднак спробы штурму ўсё ж працягваюцца па начах. Каля 4,5 тысячы мігрантаў пакінулі Беларусь на эвакуацыйных рэйсах, якія вярнулі іх у Сырыю і Ірак.

За ўвесь час мігранцкага крызісу яго ахвярамі сталі ўжо як мінімум 17 чалавек.

​
XS
SM
MD
LG