Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Падчас заняткаў затрымалі выкладчыцу журфаку БДУ


Ксенія Мартуль

Сёньня падчас заняткаў была затрыманая Ксенія Мартуль, выкладчыца журналісцкага факультэту Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту.

Як піша тэлеграм-канал Задзіночаньня беларускіх студэнтаў, па Ксенію Мартуль «прыйшлі на пары людзі ў чорным і адвялі ў кабінэт ідэоляга». На наступных занятках яна не зьявілася.

Задзіночаньня беларускіх студэнтаў паведамляе, што Ксенія займаецца асьветніцкай дзейнасьцю ў пытаньнях гендэру ў мэдыяасяродзьдзі Беларусі і вядзе свой тэлеграм-канал. Цяпер зь яе тэлеграм-каналу выдалілі ўсе запісы і зьмянілі аватарку на дзяржаўны сьцяг.

Крыніца Свабоды паведаміла, што Ксенія Мартуль цяпер на Акрэсьціна, а заўтра яе маюць судзіць па адміністрацыйнай справе.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG