Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Некаму вернецца бумэрангам». Сваякі асуджаных па «справе Ціханоўскага» — пра прысуд


перад вынясеньнем прысуду, 14 сьнежня 2021

14 сьнежня быў вынесены прысуд па «справе Ціханоўскага». Блогер атрымаў 18 гадоў калёніі, Ігар Лосік і Ўладзімер Цыгановіч — па 15 гадоў, Дзьмітры Папоў і Арцём Сакаў — па 16 гадоў. Палітыка Міколу Статкевіча пакаралі калёніяй на 14 гадоў.

«Пра гэтыя 16 гадоў... Веру я ці не? Ня ведаю. Спадзяюся на цуд», — сказала Ларыса, маці Арцёма Сакава. Яна лічыць, што да людзей, якія ўчынілі несправядлівасьць ці беззаконьне, гэта можа «вярнуцца бумэрангам».

Яна абураная паводзінамі дзяржаўных СМІ, якія былі сёньня пад СІЗА. «Наколькі я ведаю — не прадстаўляліся, паводзілі сябе нахабна, як гаспадары там. Чапляліся да людзей, адчувалі ўсёдазволенасьць і беспакаранасьць», — сказала маці палітвязьня.

Натальля, жонка блогера Ўладзімера Цыгановіча, не зьдзівілася прысуду, бо ў лістах палітвязень намякаў, колькі ён атрымае, колькі запатрабаваў пракурор.

«Уладзімер прысуд успрыняў спакойна. Ён жа ведаў, колькі прасіў пракурор. Я — нармальна. Зьмяніць нічога не магу, таму як ёсьць, так ёсьць. Думаю, хто хутка ўсё будзе добра, бо дрэннае ўжо надакучыла», — выказалася Натальля.

Прысуд Уладзімер будзе абскарджваць.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG