Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Герой роліка МУС пра «памідоры са сьмятанай» ня выйшаў на волю пасьля 30 сутак арышту


Ізалятар на Акрэсьціна

65-гадовага інжынэра Анатоля Шаўковіча затрымалі 11 лістапада, а пазьней пакаралі 15-сутачным арыштам. Пра гэта паведамляе «Мэдыязона» са спасылкай на ягонага сябра.

Пасьля яго Анатоль на волю так і ня выйшаў — яго зноў арыштавалі на 15 сутак. Па якіх артыкулах судзілі інжынэра — невядома.

«Наша Ніва» зьвязалася з сынам Анатоля Шаўковіча. Ён кажа, што бацьку судзяць за кожны сьцяг паасобку, таму пакуль цяжка прагназаваць, колькі сутак агулам яму прыйдзецца адседзець.

Анатоль Шаўковіч стаў папулярным праз яго заяву у «пакаяльным відэа» МУС пра любоў да белага і чырвонага колераў, патлумачыўшы, што любіць спалучэньне памідораў са сьмятанай. Гаворка ішла пра нацыянальны бел-чырвона-белы сьцяг.

«Ну, мне заўсёды падабалася спалучэньне белага і чырвонага колеру, так бы мовіць. У мяне жонка рыжанькая - гэта значыць белае з чырвоным. Я люблю памідоры са сьмятанай - гэта таксама белае з чырвоным», — сказаў ён.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG