Многія карэйскія сем’і аказаліся падзеленыя ў выніку вайны 1950-1953 гг., яны дагэтуль ня бачыліся і найчасьцей ня ведаюць пра лёс родных.
Свабода зьвярнулася да вядомых у беларускай публічнай прасторы асобаў з просьбай адказаць на пытаньне: Што вас парадавала/прымусіла ўсьміхнуцца ў 2021-м? Такім чынам мы паспрабавалі адшукаць крупінкі добрага і сьветлага ў гэтым змрочным годзе беларускай гісторыі.
Грамадзяніну Злучаных Штатаў, які ўцёк у Беларусь, на радзіме выставілі абвінавачаньні ў нападзе на паліцыянтаў і ў іншых злачынствах, зьвязаных зь беспарадкамі 6 студзеня ў Капітоліі ЗША.
Кубінца Рабэрта Вальдэса Касануэву, які 30 год пражыў у Беларусі, дэпартавалі на Кубу.
Дзьве дзяўчынкі і хлопчык нарадзіліся ў горадзенскім радзільным доме. Стан маці і дзяцей здавальняючы, перадае Міністэрства здароўя.
У Беларусі працягваецца ціск на людзей пасьля выбараў прэзыдэнта 2020 году, рэгулярна адбываюцца затрыманьні і ператрусы. Свабода паведамляе пра рэпрэсіі 11 сьнежня.
Жанчыну затрымалі за махлярства і падбухторваньне да хабару.
У Менску памёр шматгадовы карэспандэнт Польскага радыё ў Беларусі і Расеі Ўладзімер Пац. На Польскім радыё ён пачаў працаваць у пачатку 1990-х гадоў.
Палітзьняволенай Стасі Міронцавай крыкнулі з суседняй камэры, што атрымалі паштоўку зь яе малюнкам. Валянтэрка праекту «Вольныя паштоўкі» расказала, як сьвежыя ідэі і падыходы новай ініцыятывы дапамагаюць палітвязьням і іх сем’ям перажыць цяжкія часы.
Дырыжор, народны артыст Беларусі Міхаіл Фінберг памёр на 75-м годзе жыцьця.
10 сьнежня споўнілася 73 гады з моманту прыняцьця Ўсеагульнай дэклярацыі правоў чалавека. З гэтай нагоды ў цэнтры Варшавы сёньня адбылася акцыя ў падтрымку палітзьняволеных, арганізаваная праваабарончым Цэнтрам «Вясна» і Беларускім Домам.
На «пакаяльным» відэа Брэдзелеў распавядае, што перадаваў блогеру Антону Матольку інфармацыю «зьвязаную з яго прафэсійнай дзейнасьцю».
«Мы ўжо ў Кіеве», — паведаміў Дзяніс Урбановіч пра сябе і Віталя Трыгубава, разам зь якім перабраўся ва Ўкраіну. Расказаць больш падрабязна пра тое, як гэта ўдалося зрабіць, Дзяніс адмовіўся, спаслаўшыся на меркаваньні бясьпекі.
Паводле апытаньня, праведзенага сацыялягічнай групай «Рэйтынг» (Кіеў), Беларусь лічаць варожай 48 адсоткаў апытаных украінцаў (у красавіку 2021-га такіх грамадзян было 22%).
17-гадовы Арсені Захарэвіч стаў уцекачом і цяпер жыве з бацькамі ў Літве. У жніўні 2020 году яго зьбілі міліцыянты ў Барысаве. Ягоная маці Юлія Чарных дабівалася пакараньня для сілавікоў, але крымінальную справу распачалі на яе.
Дзяржава ў Беларусі робіць усё магчымае, каб ніякай дапамогі, акрамя слодычаў, дзеці не атрымалі. Шмат праектаў, накіраваных на сапраўдную дапамогу дзецям, аказаліся пад пагрозай.
Прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн адкрыў арганізаваны Белым домам саміт у пытаньнях разьвіцьця дэмакратыі ў сьвеце.
Высокі суд у Лёндане задаволіў апэляцыю Міністэрства юстыцыі ЗША на рашэньне суду ніжэйшай інстанцыі і пастанавіў, што заснавальнік праекту WikiLeaks Джуліян Асанж можа быць экстрадаваны ў Злучаныя Штаты.
Беларускія праваабаронцы і журналісты сабраліся ў Вільні, каб адзначыць Сусьветны дзень правоў чалавека.
На чарговы рэйс узялі мігрантаў, якія ня здолелі прарвацца зь Беларусі ў Польшчу.
9 сьнежня пачаліся судовыя працэсы над удзельнікамі гурту Irdorath і прадусарам Уладзіславам Савіным.
Украінскія і эстонскія дасьледчыкі вызначылі асноўныя тэмы, якія выкарыстоўвалі расейскія сродкі масавай інфармацыі, каб, з аднаго боку, легітымізаваць уладу Аляксандра Лукашэнкі пасьля выбараў 2020 году, а з другога, стварыць варожы вобраз Захаду і дыскрэдытаваць любыя прадэмакратычныя рухі.
Ліквідаваная ўладамі Беларуская асацыяцыя журналістаў, нягледзячы на рэпрэсіі і перасьлед уладаў, трымаецца традыцыі ў Міжнародны дзень правоў чалавека 10 сьнежня абвяшчаць вынікі творчага конкурсу «Вольнае слова».
У Міжнародны дзень правоў чалавека падчас форуму журналістаў Літвы і Беларусі, што праходзіць у літоўскім Сэйме, Андрэй Аляксандраў, які знаходзіцца ў СІЗА № 1, узнагароджаны статуэткай «Надзея Свабоды» і прэміяй.
Раман Халілаў два з паловай гады не жыве ў Беларусі. Да ягонай маці, 56-гадовай Гаянэ Ахтыян, прыйшла міліцыя. Адбыўся ператрус, потым затрыманьне. Цяпер Гаянэ падазраюць у «масавых беспарадках».
Айцец Міхал Сапель быў першым пробашчам адроджанага менскага касьцёла Сьвятога Роха на Залатой Горцы.
Больш за 120 мігрантаў спрабавалі незаконна трапіць у Польшчу за мінулыя суткі.
Свабодзе стала вядома некалькі фактаў ператрусаў у былых назіральнікаў на выбарах прэзыдэнта 2020 году.
Вуліцу ў сталіцы ЗША каля будынку амбасады Беларусі могуць назваць у гонар забітага беларускага пратэстоўца Рамана Бандарэнкі.
Супрацоўнікі аддзелу прымусовага выкананьня Першамайскага раёну Віцебску арыштавалі маёмасьць і грошы бацькоў віцебскага актывіста Андрэя Кулакова.
Новы канцлер Нямеччыны Олаф Шольц назваў Аляксандра Лукашэнку дыктатарам, у якога няма легітымнай падтрымкі сярод насельніцтва Беларусі.
Прэмія «За абарону правоў чалавека – 2021» Рады адвакатаў і юрыдычных супольнасьцяў Эўропы (ССВЕ) прысуджаная беларускім юрыстам Леаніду Судаленку, Ліліі Ўласавай, Максіму Знаку і Дзьмітрыю Лаеўскаму, а таксама ўсім адвакатам у Афганістане, якія знаходзяцца ў небясьпецы.
9 сьнежня ў 20.30 на канале «Наш Дом ТВ» адбылася прэм’ера новага дакумэнтальнага фільму «Галасы новай Беларусі», зьнятага па сцэнары Андрэя Курэйчыка.
Меней за гадзіну спатрэбілася для таго, каб сабраць грошы на апэрацыю для 6-гадовай Машы, дачкі палітычнай уцякачкі Аксаны Марцёшкінай. Пра гэта паведамілі ў фондзе BYSOL, які дапамагае ахвярам палітычных рэпрэсій.
Старшыня Савету рэспублікі Натальля Качанава наведала лягістычны цэнтар у Брузгах. Падчас размоваў зь мігрантамі яна дапусьціла, што частка мігрантаў можа застацца ў Беларусі, калі захоча.
Адпаведны законапраект плянуюць унесьці ў парлямэнт у 2022 годзе. Калі яго зацьвердзяць, дзеці, якім будзе 14 гадоў на момант уступленьня ў сілу закону, ніколі ня змогуць легальна купіць тытунь.
Працэс у Менскім гарадзкім судзе праходзіў у закрытым рэжыме.
37-гадовы Аляксандар Курганскі жыў у Горадні і працаваў у МНС. Ратавальнікам адслужыў 15 гадоў. Цяпер ён у турме.
У большасьці выпадкаў гаворка пра абразы і пагрозы на адрас сілавікоў і іх блізкіх. Крымінальных справаў за катаваньні і сьмерці пратэстоўцаў дагэтуль няма.
Ляўрэаты Нобэлеўскай прэміі міру – адзін з заснавальнікаў «Новой газеты» Дзьмітрый Муратаў і філіпінская журналістка Марыя Рэса, якая ўзначальвае апазыцыйны сайт Rappler, даюць прэс-канфэрэнцыю.
Кіраўнік МЗС Літвы Габрыелюс Ландсбергіс заявіў, што гатовы пайсці ў адстаўку праз сытуацыю зь беларускімі ўгнаеннямі, таму што Літве нанесена рэпутацыйная шкода.
Ад пачатку штучнага міграцыйнага крызісу ў Польшчы затрымалі 330 кіроўцаў, якія перавозілі нелегальных мігрантаў, а ўсяго ў іхных аўтамабілях знайшлі каля 1400 пасажыраў.
Цырымонія праходзіць онлайн.
Працягваецца ціск на незалежныя СМІ ў Беларусі.
Крымінальных справаў за катаваньні і сьмерці пратэстоўцаў дагэтуль няма.
Горадзенскага актывіста і валянтэра праваабароначай арганізацыі «ТаймАкт» Станіслава Цыбінскага ў Расеі затрымала Фэдэральная служба бясьпекі (ФСБ).
На 9 сьнежня праваабаронцы прызналі палітвязьнямі ў Беларусі 907 чалавек. За кратамі на гэтых людзей працягваецца ціск з боку сілавікоў.
Міністэрства абароны Польшчы паведаміла аб наяўнасьці новых доказаў сувязі нелегальнага міграцыйнага трафіку зь беларускімі спэцслужбамі.
Свабода пагутарыла зь беларусамі, якія страцілі працу за сваю грамадзянскую пазыцыю.
Загрузіць яшчэ