Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністар транспарту Літвы падаў у адстаўку праз скандал зь «Беларуськаліем» сьледам за кіраўніком МЗС


Рэкляма «Беларуськалія». Архіўнае фота.

Кіраўнік транспартнага ведамства Марус Скуодзіс падаў заяву пра адстаўку ў сувязі з працягам транзыту беларускіх угнаеньняў празь Літву. Раней праз гэта ў адстаўку падаў міністар замежных спраў Літвы Габрыелюс Ландсбергіс.

Прычынай палітычнага скандалу стаў авансавы плацёж, які «Беларуськалій» пералічыў Літоўскай чыгунцы за перавозку ўгнаеньняў у сьнежні і часткова ў студзені. Іншымі словамі, ужо пасьля пачатку дзеяньня амэрыканскіх санкцый.

У канцы мінулага тыдня Марус Скуодзіс заявіў, што зьбіраецца ўнесьці ва ўрад праект аб увядзеньні санкцый супраць «Беларуськалія» на нацыянальным узроўні.
«Спадзяюся, што разам зь Міністэрствам замежных спраў, якое адказвае за санкцыйную палітыку, мы хутка прымем аптымальнае рашэньне і спынім транспартаваньне ўгнаеньняў празь Літву», — напісаў Марус Скуодзіс на сваёй старонцы ў Facebook.

Стала вядома, што вытворца ўгнаеньняў «Беларуськалій», які знаходзіцца пад санкцыямі ЗША, унёс перадаплату Літоўскай чыгунцы (Lietuvos gelezinkeliai) ужо пасьля набыцьця моцы санкцыямі 8 сьнежня.

Паколькі з уступленьнем амэрыканскіх санкцый «Беларуськалій» працягнуў транзыт сваіх тавараў празь Літву, дзяржаве нанесеная вялікая рэпутацыйная шкода, перакананыя Марус Скуодзіс і Габрыелюс Ландсбергіс.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG