За любы аборт там пакуль пагражала турма. На рэфэрэндуме ў траўні дзьве траціны ірляндцаў выказаліся за легалізацыю абортаў. Калі прэзыдэнт падпіша закон, будуць дазволеныя аборты да 12 тыдняў цяжарнасьці.
Міністар унутраных спраў Францыі Крыстоф Кастанэр пацьвердзіў, што паліцыя застрэліла падазраванага ў нападзе на калядны кірмаш у Страсбуры 29-гадовага Шэрыфа Шэката.
Леаніда Кулакова аштрафавалі на 980 рублёў за ўдзел у акцыі памяці рэпрэсаваных літаратараў 29 кастрычніка каля менскага КДБ.
12 сьнежня суд Савецкага раёну Гомля аштрафаваў за абразу і арыштаваў на 14 сутак за дробнае хуліганства блогера Максіма Філіповіча.
«129 дзяцей ужо з панядзелка застануцца без трэніровак, а празь месяц спартоўцы застануцца бязь лёду».
У 2017 годзе чачэнская сям’я зь сямі чалавек некалькі разоў спрабавала трапіць зь Беларусі ў Літву і Польшчу, каб атрымаць прыстанішча. Чачэнцам адмовілі, і яны вярнуліся ў Расею, дзе галаву сям’і затрымалі.
Жыхару Сьветлагорску Ігару Песікаву на радзіме шматкроць адмаўлялі ў працы, таму два гады таму Ігар зьехаў у Ізраіль па працоўнай візе. Прыехаў на радзіму ў адпачынак — і дазнаўся, што дармаед.
Сёньня ў Казахстане штогод распадаецца кожны трэці шлюб, а ўсяго за апошнія 10 гадоў у краіне распалася паўтара мільёна шлюбаў.
Адпаведны ліст у некаторых арганізацыях атрымалі 7 сьнежня з подпісам першай намесьніцы кіраўніка адміністрацыі Маскоўскага раёну Менску Таццяны Калядкі.
Сьледчы камітэт высьвятляе абставіны крадзяжу квадракоптэраў са складу лягістычнага цэнтру менскага аэрапорту, паведамляецца на сайце СК.
13-гадовая Вераніка Радзівонава робіць плястылінавыя мульцікі пра славутыя мясьціны Беларусі. Юную мультыплікатарку захапляюць замкі. Яна ўзялася стварыць цыкль мультфільмаў пра іх. Першы прысьвяціла Мірскаму замку. Цяпер працуе над мультфільмам пра Нясьвіскі.
Майкл Коэн, былы адвакат прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа, асуджаны на тры гады турэмнага зьняволеньня.
Вязьня Наваполацкай калёніі Сьвятаслава Барановіча, асуджанага за бойку зь пераапранутым міліцыянтам падчас менскага маршу «недармаедаў» у 2017 годзе, зноў зьмясьцілі ў карцэр.
Google і «Яндекс» сабралі найбольш папулярныя пошукавыя запыты ў Беларусі за 2018 год. Найчасьцей у трэндах сустракаюцца расейскія дзеячы, падзеі і мэдыяпрадукты, але не заўжды на першай пазыцыі.
У Менску выйшаў зборнік «Масавыя рэпрэсіі ў СССР у гістарычных дасьледаваньнях і гістарычнай памяці».
Беларусаў няма сярод пацярпелых у выніку страляніны ў Страсбургу, паведаміла Міністэрства замежных спраў Беларусі.
У вучэньнях у Менску ў ноч на 12 сьнежня будзе задзейнічаная тэхніка, МНС просіць жыхароў паставіцца з разуменьнем.
Чэхія і Францыя сёньня сумесна арганізавалі ў розных гарадах сьвету сьняданкі зь мясцовымі праваабаронцамі. Мерапрыемства праводзіцца ў гонар 30-годзьдзя сьняданку былога прэзыдэнта Францыі Франсуа Мітэрана з чэхаславацкімі дысыдэнтамі.
Ангельскі актор, пісьменьнік, драматург і грамадзкі дзеяч Стывэн Фрай выказаўся ў падтрымку затрыманых удзельнікаў пэрформансу «Дэканструкцыя міліцыянта» ў Менску.
Арыштаваная ў ЗША расіянка гатовая пацьвердзіць, што яна дзейнічала ў якасьці замежнага агента без рэгістрацыі ў міністэрстве юстыцыі ЗША.
11 сьнежня — 100 гадоў з дня нараджэньня расейскага пісьменьніка, дысыдэнта і нобэлеўскага ляўрэата Аляксандра Салжаніцына. Што значыць імя Салжаніцына для мінакоў на вуліцах Менску?
Якія міжнародныя законы, канвэнцыі і дамоўленасьці парушылі стваральнікі «дармаедзкіх» дэкрэтаў? Якія ёсьць мэханізмы аспрэчваньня «дармаедзкага статусу» у беларускіх і міжнародных інстанцыях?
«Чалавекам году» паводле вэрсіі часопісу Time сталі журналісты, якія пацярпелі ад перасьледу. Часопіс называе іх «guardians» («вартавыя»), падкрэсьліваючы, што гэтыя журналісты «стаяць на варце праўды».
У Маскве ў аўторак адкрылі помнік Аляксандру Салжаніцыну. Скульптуру ўсталявалі ў сквэры на вуліцы Салжаніцына ў таганскім раёне расейскай сталіцы.
У 2017 годзе такіх было 9880. Рух у зваротным кірунку меншы — тысяча беларусаў езьдзіла ў Латвію бязь візаў цягам 2017 году. Малы памежны рух замарозілі ў Менску
«Ужо з гэтай школы цягнуць што толькі можна. То на працы прымушалі выпісваць газэты, зараз да дзяцей дабраліся», — абурыўся нехта з бацькоў.
Намесьнік начальніка галоўнага консульскага ўпраўленьня Міністэрства замежных спраў Беларусі Аляксандар Ганевіч расказаў, як плянуюць пашырыць магчымасьці для іншаземцаў наведваць Беларусь бязь візаў.
Арганізатары хочуць толькі пазначыць моманты, якія можна палепшыць і на якія варта зьвярнуць увагу, таму запрашаюць намінантаў на цырымонію ўручэньня «антыпрэміі».
Сьледчы камітэт таксама абверг інфармацыю аб тым, што ў абвінавачанага з забітым міліцыянтам да здарэньня быў канфлікт.
«Гэта ня ўрок працы ў школе. Тут няма ідэальнага выніку», — кажа Сафія ўдзельніцам варштату, якія старанна вышываюць смочкі на цішотках.
Адказ не станоўчы і не адмоўны: яму пісалі пра неадэкватныя дзеяньні «жыхароў і супрацоўнікаў міліцыі», яно адказала, што «адэкватныя дзеяньні пытаньняў не выклікаюць».
Чыноўнікі адмаўляюцца лячыць 2-гадовую дзяўчынку за мяжой, бо гэта «немэтазгодна». А не таму, што гэта каштуе больш за паўмільёна даляраў.
Пра гэта было заяўлена на форуме, зладжаным грамадзкім аб’яднаньнем «Пэрспэктыва».
Неверагодная гісторыя гісторыя каханьня ў сучаснай Ўкраіне. Яе героі — Дзьмітры Рызьнічэнка, актывіст крайне правай групоўкі, і Тацьцяна Паўленка — анархістка і фэміністка.
Праект «Мова нанова» прапанаваў дзецям напісаць па-беларуску лісты да сьвятога Мікалая. Даслаць ліст можна праз адмысловую форму на сайце праекту.
У ЗША абвінавачаная ў незаконным лябіяваньні інтарэсаў Расеі Марыя Буціна заявіла, што зьбіраецца зьмяніць паказаньні, у якіх называла сябе невінаватай.
30 лістапада праваабарончая супольнасьць Беларусі вызначыла шорт-ліст штогадовай Нацыянальнай прэміі за дасягненьні ў галіне правоў чалавека.
Асуджаны за махлярства Казьбек Япрынцаў адбыў за кратамі 2 гады і 3 месяцы з вызначаных прысудам васьмі гадоў.
Прэм’ер-міністар Расеі Дзьмітрый Мядзьведзеў падпісаў пастанову аб забароне продажу вадкасьцяў з утрыманьнем сьпірту па цане ніжэйшай за харчовы алькаголь.
Заснавальнік і дырэктар кампаніі StringersHub Якаў Бута публічна папрасіў прабачэньня за відэасюжэт на расейскім Першым канале, дзе мянчук Віталь Юрчанка выдаваў сябе за жыхара Крывога Рогу Кірыла Чубенку.
У Міжнародны дзень правоў чалавека ў Менску адкрылася Інфармацыйна-кансультацыйная ўстанова дзеля папулярызацыі прававой культуры «Тэрыторыя правоў».
Пра гэта асуджаны добраахвотнік украінскага войска паведаміў сваёй маці Людміле Посьпіх.
Актывісты зладзілі флэшмоб у судзе Цэнтральнага раёну Менску, дзе 10 сьнежня адбываецца разгляд адміністрацыйнай справы ў дачыненьні да актора тэатральнай лябараторыі Fortinbras, які прымаў удзел у акцыі «Дэканструкцыя міліцыянта» 6 сьнежня.
У рэдакцыю Tut.by зьвярнуліся работнікі прадпрыемства «Менскдрэў» і паскардзіліся, што супрацоўнікаў пераводзяць на скарочаны працоўны дзень, а некаторых просяць пайсьці ў адпачынак за свой кошт.
«Усе людзі нараджаюцца вольнымі і роўнымі ў сваёй годнасьці і правах», — так пачынаецца першы артыкул Дэклярацыі.
Іх будуць даваць як тым, каму сапраўды трэба мяняць пашпарт, так і тым, хто проста захоча «свой папяровы памяняць на больш модны».
У канцы кастрычніка Беларусь упершыню за 20 гадоў дала справаздачу ў Камітэце правоў чалавека ААН. Пазыцыя ўладаў: у нас ўсё добра з правамі чалавека. Камітэт ААН на справаздачу адрэагаваў рэкамэндацыямі. Іх 60.
Вазочнік зь Ліды Саша Аўдзевіч расказаў, як ня змог стрымацца па малой патрэбе ў самалёце і патлумачыў Свабодзе, чаму ў гэтай сытуацыі не магло быць добрага выйсьця.
Паводле агенцтва БелаПАН, Юлія Маклюк ехала ў Менск для ўдзелу ў міжнародным форуме валянцёраў і прыхільнікаў «На тваім баку», арганізатарам якога выступіла таварыства «Зялёная сетка».
Загрузіць яшчэ