Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Назвалі ляўрэатаў Нацыянальнай прэміі за дасягненьні ў галіне правоў чалавека. ВІДЭА, ФОТА

абноўлена

30 лістапада праваабарончая супольнасьць Беларусі вызначыла шорт-ліст штогадовай Нацыянальнай прэміі за дасягненьні ў галіне правоў чалавека.

У намінацыі «Праваабаронца году» прэмію атрымалі:

  • Вольга Смалянка, Цэнтар прававой трансфармацыі;
  • Генадзь Фядыніч і Ігар Комлік, Незалежны прафсаюз РЭП.
Генадзь Фядыніч
Генадзь Фядыніч

На прэмію была намінаваная праваабаронца Наста Лойка з Human Constanta.

«Журналістам году» стала галоўная рэдактарка БелаПАН Ірына Леўшына.

Ірына Леўшына
Ірына Леўшына

У шорт-лісьце было трое журналістаў: фігуранткі так званай «справы БелТА» Тацяна Каравянкова і Ірына Леўшына зь БелаПАН, а таксама Аляксандар Тамковіч, журналіст «Свабодных навінаў».

Найлепшай «Праваабарончай кампаніяй/ініцыятывай году» сталі «Праваабаронцы супраць сьмяротнага пакараньня ў Беларусі».

Паліна Сьцепаненка і Андрэй Палуда, кампанія «Праваабаронцы супраць сьмяротнага пакараньня ў Беларусі»
Паліна Сьцепаненка і Андрэй Палуда, кампанія «Праваабаронцы супраць сьмяротнага пакараньня ў Беларусі»

На прэмію таксама прэтэндавала кампанія супраць будаўніцтва акумулятарнага заводу ў Берасьці.

Прадстаўнікі кампаніі супраць пабудовы акумулятарнага заводу ў Берасьці
Прадстаўнікі кампаніі супраць пабудовы акумулятарнага заводу ў Берасьці

Уганараваньне прэміямі адбылося на новай публічнай пляцоўцы «Тэрыторыя правоў». Сярод гасьцей — павераная ў справах у ЗША ў Беларусі Джэніфэр Мур, амбасадар Францыі ў Беларусі Дзідье Канэс, замежныя дыпляматы, праваабаронцы.

Павераная ў справах ЗША ў Беларусі Джэніфэр Мур віншуе Ірыну Леўшыну
Павераная ў справах ЗША ў Беларусі Джэніфэр Мур віншуе Ірыну Леўшыну
Выступае пасол Францыі Дзідзье Канэс
Выступае пасол Францыі Дзідзье Канэс

Праваабарончая прэмія за дасягненьні ў галіне правоў чалавека была заснаваная ў 2008 годзе «Праваабарончым альянсам». За гады з моманту заснаваньня прэмія пашырылася. Цяпер беларуская праваабарончая супольнасьць штогод адзначае ёю найлепшага праваабаронцу, журналіста, адваката (да 2015 г.), і ўпершыню ў 2016 г. — найлепшую праваабарончую кампанію ці ініцыятыву.

У розныя гады прэмію атрымлівалі журналісты Свабоды Алег Грузьдзіловіч, Алена Панкратава і Галіна Абакунчык.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG