Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пакуль актывіст ляжаў у шпіталі, яго завочна аштрафавалі за пікет каля КДБ


Леанід Кулакоў (крайні зьлева) сярод удзельнікаў «Ланцуга памяці» 29 кастрычніка

Леаніда Кулакова аштрафавалі на 980 рублёў за ўдзел у акцыі памяці рэпрэсаваных літаратараў 29 кастрычніка каля менскага КДБ.

«Сёньня па пошце я атрымаў ліст з Цэнтральнага суду. Паведамляюць, што мяне судзілі 11 сьнежня і што я нібыта пра суд быў „належным чынам праінфармаваны“. Але я ў той дзень яшчэ ляжаў у 11-м менскім шпіталі, усё залечваю зламаную каля Курапатаў руку. Адкуль я мог ведаць пра суд?» — сказаў Леанід Кулакоў.

Паводле актывіста, у пратаколе запісана, што ён «стаяў са сьвечкай і выкрыкваў „Жыве Беларусь!“».

Прысуд за ўдзел у несанкцыянаванай масавай акцыі (ч. 3, арт. 23.35 КоАП) яму завочна вынес судзьдзя Валеры Есьман.

29 кастрычніка ў Менску на заклік Міколы Статкевіча прайшоў «Ланцуг памяці», прысьвечаны 81-й гадавіне «чорнай ночы», калі супрацоўнікі НКВД расстралялі больш за 100 прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі: літаратараў, навукоўцаў, дзяржаўных дзеячоў.

За ўдзел у гэтай акцыі па тым самым сцэнары аштрафавалі Вольгу Мікалайчык і Максіма Вінярскага — таксама на 980 рублёў, таксама завочна і ў тым жа судзе.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG