Лінкі ўнівэрсальнага доступу

16 чалавек утварылі «ланцуг памяці» каля будынка КДБ

абноўлена

Уладзімер Някляеў, Мікола Статкевіч і Марына Адамовіч

29 кастрычніка ў Менску каля будынка КДБ палітык Мікола Статкевіч правёў акцыю «Ланцуг памяці», прысьвечаную 81 гадавіне «чорнай ночы».

«Ланцуг памяці» утварылі 16 чалавек, паводле назіральнікаў ControlBY.

Паводле Статкевіча, важная ня колькасьць удзельнікаў акцыі, а памяць пра падзеі ў будынку КДБ у 1937 годзе.

Палітык заклікаў браць удзельнікаў акцыі толькі сьвечкі і зьнічкі, выкарыстоўваць сьцягі ці плякаты на акцыі не плянуецца.

Акцыя несанкцыянаваная, прасіць дазвол у Менгарвыканкаме Статкевіч палічыў «бессэнсоўным».

Дзе яшчэ ўшануюць памяць рэпрэсаваных?

29 кастрычніка — «Ноч расстраляных паэтаў». Зьміцер Дашкевіч арганізуе чытаньні твораў рэпрэсаваных літаратараў у Курапатах. Свабода будзе весьці жывую трансьляцыю.

«Ланцуг памяці» ля будынку КДБ у Менску
«Ланцуг памяці» ля будынку КДБ у Менску

4 лістапада — Шэсьце ў Лошыцкім яры. КХП БНФ правядзе шэсьце да месца расстрэлаў 1937–1941 гадоў.

За адну ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 году НКВД беспадстаўна расстралялабольш за 100 прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі: літаратараў, навукоўцаў, дзяржаўных дзеячаў.

Сталінскія рэпрэсіі ў Беларусі

У Беларусі масавыя рэпрэсіі пачаліся яшчэ з прыходам да ўлады бальшавікоў — у 1917 годзе. А скончыліся, калі памёр Сталін — у 1953-м. Дасьледчыкі мяркуюць, што пад іх падпалі як мінімум 600 тысяч чалавек. Паводле іншых ацэнак гэтая лічба дасягае 1,4 мільёна. Але дакладныя лічбы не вядомыя — КДБ дагэтуль не раскрыла архівы. Беларусы лічацца трэцімі паводле колькасьці ахвяраў рэпрэсіяў у сталінскія часы.

Сталінскія рэпрэсіі ў Беларусі — асноўнае, што трэба ведаць
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:02:38 0:00

Чаму беларускі рэжым не прызнае сталінскія рэпрэсіі

Асноўнае пра Курапаты

Расстраляныя літаратары. Гісторыя 12 творцаў, забітых 80 год таму

Як унукі і праўнукі шукаюць зьвесткі пра рэпрэсаваных сваякоў

«Баюся ўлады, якая пачне забіваць». Стогадовая беларуска, асуджаная ў СССР за шпіянаж, распавядае пра рэпрэсіі

Картатэка Сталіна

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Вам можа яшчэ спадабацца

XS
SM
MD
LG