Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Парлямэнт Ірляндыі легалізаваў аборты


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

За любы аборт у Ірляндыі пагражала турма. На рэфэрэндуме ў траўні дзьве траціны ірляндцаў выказаліся за легалізацыю абортаў. Цяпер, калі закон падпіша прэзыдэнт, будуць дазволеныя аборты да 12 тыдняў цяжарнасьці (ці пазьней, калі ёсьць пагроза жыцьцю маці або цяжкая паталёгія дзіцяці).

Як паведамляе ірляндзкае агенцтва RTÉ, закон аб легалізацыі абортаў за два месяцы прайшоў усе стадыі ў парлямэнце — цяпер засталося дачакацца подпісу прэзыдэнта. Яўка на травеньскім рэфэрэндуме перавысіла 65%, за легалізацыю абортаў прагаласавалі каля 67%, супраць — 33%. Прэм’ер краіны вітаў такія вынікі.

Пакуль закон аб спыненьні цяжарнасьці ў Ірляндыі адзін з самых строгіх у сьвеце. Апроч іншага, у краіне забаронены продаж супрацьзачаткавых таблетак. Ад 2014 году аборты былі дазволеныя толькі тады, калі цяжарнасьць пагражае здароўю і жыцьцю жанчыны. У адваротным выпадку ёй пагражае 14 гадоў турмы.

Прававой падставай для абортаў паводле мэдыцынскіх паказаньняў стаў закон аб абароне жыцьця цяжарных, за які парлямэнт Ірляндыі прагаласаваў у 2013 годзе. Нагодай для яго прыняцьця стала сьмерць жанчыны, якой лекары адмовіліся рабіць аборт з мэдыцынскіх паказаньняў і вынялі плод толькі пасьля таго, як сэрца эмбрыёна перастала біцца. У выніку жанчына памерла ад сэпсісу. Тагачасныя ірляндзкія законы аб абортах пасьля гэтага жорстка крытыкавала ў тым ліку жонка прэзыдэнта.

Штогод больш за 3000 ірляндак выяжджаюць у Вялікую Брытанію для перапыненьня цяжарнасьці. У пэрыяд паміж 1980 і 2016 гадамі аборт па-за межамі Ірляндыі зрабілі 170 тысяч жанчын.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG