Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чым забарона на аборт горшая за «постабортны сындром»


«У Беларусі аборт — адна з галоўных прычын высокага алькагалізму сярод жанчын» — кажа Ўладзіслаў Валаховіч, дырэктар Фонду абароны жыцьця і сям’і «Адчыненыя сэрцы». «Для кожнай жанчыны, незалежна ад яе ўзросту, выхаваньня ці сэксуальнага здароўя, перарываньне цяжарнасьці становіцца псыхалягічнай траўмай і закранае аснову чалавечага быцьця» — лічыць псыхоляг Натальля Гайдаранка.

Пралайфэркі і пралайфэры ўвогуле нярэдка кажуць пра так званы постабортны сындром — комплекс псыхалягічных праблем у жанчыны, якія зьяўляюцца праз аборт і могуць нават стаць прычынай суіцыду.

Любыя праявы стрэсу ці дэпрэсіўнага стану ў жанчыны, якая ў мінулым перарывала цяжарнасьць, проста тлумачацца «постабортным сындромам».

Тое, што такога сындрому няма ў Міжнароднай клясыфікацыі хваробаў, іх не засмучае. Як не засмучае і тое, што няма распрацаваных крытэраў дыягностыкі і мэтадаў лячэньня. Любыя праявы стрэсу ці дэпрэсіўнага стану ў жанчыны, якая ў мінулым перарывала цяжарнасьць, проста тлумачацца «постабортным сындромам».

Пралайфэркі і пралайфэры ставяць сябе нібыта ў бяспройгрышную пазыцыю: калі ў жанчыны зьяўляюцца сымптомы праз год пасьля зробленага аборту, дык гэта значыць для іх толькі тое, што яе псыхіка так доўга абаранялася ад «страшнай праўды». А што, калі сымптомы не зьявіліся ўвогуле? Значыць, жанчына дагэтуль не зразумела, «што нарабіла».

Пасля таго, як быў прыдуманы тэрмін «постабортны сындром», у пралайфэрак і пралайфэраў зьявіўся новы аргумэнт: ад абортаў трэба адгаворваць ці іх увогуле трэба забараняць, каб зьберагчы псыхіку жанчын. Гэта быў своеасаблівы адказ на абвінавачваньне ў тым, што для пралайф-актывістак і актывістаў эмбрыён аказваецца важнейшым за дарослую жанчыну.

«Мы клапоцімся пра жанчын і хочам абараніць іх ад болю і адчаю», — вось які аргумэнт нібыта стаіць за расповедамі пра «постабортны сындром».

Дасьледаваньне паказала, што жанчыны, якім адмовілі ў перарываньні цяжарнасьці, пакутуюць болей, чым тыя, якія зрабілі аборт.

Але ў 2017 годзе было апублікаванае дасьледаваньне, якое паказала, што ў кароткай пэрспэктыве жанчыны, якім адмовілі ў перарываньні цяжарнасьці, пакутуюць болей, чым тыя, што зрабілі аборт. На працягу пяці гадоў жанчыны, якія перарвалі нежаданую цяжарнасьць, маюць лепшы псыхалягічны стан, чым тыя жанчыны, якія вымушаны былі данасіць такую цяжарнасьць і нарадзіць дзіця.

Такім чынам, любыя патрабаваньні папярэджваць жанчыну перад абортам пра псыхалягічныя наступствы перарываньня цяжарнасьці ня маюць доказнай базы. Больш за тое, ёсьць меркаваньне, што школдзіць якраз падрабязны расповед пра тое, як жанчына нібыта мусіць пакутаваць у будучыні — «як вам будзе сьніцца забітае дзіця, як вы будзеце няздольная чаму-кольвек радавацца і як будзеце сябе ненавідзець...». Менавіта гэтыя расповеды могуць наносіць псыхалягічную траўму і прыводзіць да нэгатыўных наступстваў.

Пакуль што галасы пралайфэраў чутныя мацней, чым голас навукі. Статыстычныя дадзеныя паказваюць, што легальна і прафэсійна праведзенае перарываньне цяжарнасьці ня мае большай небясьпекі для фізычнага і псыхічнага здароўя жанчыны, чым працягваньне цяжарнасьці, роды і ляктацыя. Але пралайфэркі і пралайфэры працягваюць пужаць страшнымі наступствамі аборту, што прывяло да таго, што 54% людзей у Беларусі лічаць, што перарываньне цяжарнасьці мусіць быць забаронена заканадаўствам у большасьці альбо ва ўсіх выпадках.

І пакуль пралайфэрскія арганізацыі змагаюцца за паказчыкі і выхваляюцца тым, як шмат абортаў яны прадухілілі, пакутуюць жанчыны. Але хіба гэта аргумэнт?

Меркаваньні, выказаныя ў блогах, перадаюць погляды саміх аўтараў і не абавязкова адлюстроўваюць пазыцыю рэдакцыі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG