Лідэра Маладога Фронту Дзяніса Ўрбановіча затрымалі падчас Варты памяці ў Курапатах і адвезьлі ў Бараўлянскі РАУС.
У Новай Зэляндыі пачалася канфіскацыя ў насельніцтва аўтаматычнай і паўаўтаматычнай зброі, валоданьне якой было забаронена пасьля нападу на дзьве мячэці ў горадзе Крайстчэрч на паўднёвым усходзе краіны.
У летнім праекце Свабоды мы прадстаўляем анкеты цікавых і вядомых людзей. Сёньняшні рэспандэнт — старшыня праўленьня «Белгазпрамбанку» Віктар Бабарыка.
Яго прызналі вінаватым у датычнасьці да сьмерці італьянскага фотажурналіста.
Клікі, лайкі і шэры — гэта таксама палітыка, — кажа беларускі дасьледчык Алесь Герасіменка. Ён працуе ў Вэстмінстэрскім унівэрсытэце у Лёндане.
Супрацоўнікі Google праслухоўваюць галасавыя каманды, выдадзеныя карыстальнікамі прылад Google Home і Google Assistant, і перадаюць іх іншым кампаніям.
Дзяржаўная цэнзура працуе вельмі выбарачна — публічныя заклікі біць дзяцей дагэтуль успрымаюцца як нешта нармальнае.
Дактары адзначаюць станоўчую дынаміку ў стане Ўладыкі: можа варухнуць нагой, калі трымаюць за руку, можа сьціскаць і не адпускаць, расплюшчвае вочы. Ёсьць надзея, што вернецца да нармальнага жыцьця.
Пракатныя ровары ня трэба вяртаць на стаянку, а аплата адбываецца праз мабільную праграму. Некаторыя менчукі пакідалі ровары абы-дзе, нават вешалі на дрэвы, але сур’ёзнага вандалізму не было.
У Беларусі самыя высокія маштабы беднасьці — у Магілёўскай вобласьці. Там узроўню абсалютнай беднасьці (стану, пры якім індывід на свой даход ня здольны задаволіць нават базісныя патрэбы) дасягнула больш за траціну насельніцтва.
Аўтар дзьвюх кніг пра алькаголь у беларускім творчым асяродзьдзі Анатоль Астапенка расказаў Свабодзе пра тое, як ужывалі алькаголь і злоўжывалі ім беларускія літаратары.
Аляксандар Лукашэнка абсалютны рэкардсмэн у працягласьці кіраваньня краінай за апошнія 100 гадоў. Але і 23 гады не рэкорд. У нашай гісторыі шмат прыкладаў, калі людзі знаходзіліся ва ўладзе па 30, 40 і нават 50 гадоў. Свабода сабрала пяць палітычных доўгажыхароў ад часоў Міндоўга да нашых дзён.
Беларусь знаходзіцца на 27-м месцы сярод найбольш пітушчых краінаў сьвету, адзначае Усясьветная арганізацыя здароўя (World Health Organization, WHO).
На аднаго беларускага мужчыну ў сярэднім прыпадае 18 літраў чыстага сьпірту — 90 паўлітровых бутэлек гарэлкі. Ад алькаголю штогод гіне 20 тысячаў беларусаў, каля 50 чалавек на дзень.
Больш за 10 дзяўчатак узростам ад 2 да 12 гадоў, як мяркуецца, сталі ахвярамі мужчыны зь Менску. Гэта дзеці ягоных сваякоў і знаёмых.
Беларуская рэспубліканская калегія адвакатаў (БРКА) заявіла, што мае намер абараняць калегу, у дачыненьні якой распачатыя дзьве крымінальныя справы. Пра гэта гаворыцца ў паведамленьні на сайце БРКА.
За іх песьні — такія як «I’m Your God Now» (Я цяпер ваш Бог) і «Teh-Hell-Ran» (зьмяшэньне словаў «Тэгеран» і «пекла») музыкаў абвінавацілі ў блюзьнерстве і антыдзяржаўнай прапагандзе.
БДУ, БНТУ, БДЭУ, Лінгвістычны ўнівэрсытэт, Акадэмія кіраваньня апублікавалі кошты вучобы ў 2019–2020 навучальным годзе. БНТУ на некаторыя спэцыяльнасьці падняў аплату на 300–400 рублёў.
Туркмэнскіх чыноўнікаў у рэгіёне на поўначы краіны абавязалі адпачыць на Касьпійскім курорце Аваза пад пагрозай звальненьня.
Nexta мяркуе, што ў беларускі офіс «патэлефанавалі з КДБ і запыталіся, навошта яны фінансуюць свабодныя СМI і ці ня хочуць яны праблемаў».
Раней у дзяржаўных арганізацыях ня раз патрабавалі падпісвацца на друкаваныя дзяржаўныя СМІ, нават патрабавалі грошы за газэты з бацькоў школьнікаў. Цяпер — на Facebook?
Сям’я Лукашэнак у 1994 годзе складалася з чатырох чалавек: бацька, маці і два сыны. Яны мелі адзін дом плошчай 55 квадратных мэтраў у вёсцы Рыжкавічы пад Шкловам. Колькі людзей у прэзыдэнцкай сям’і сёньня? На колькі вырасла ягоная гаспадарка? Паказваем адной карцінкай.
Палітвязень Міхаіл Жамчужны марыў выйсьці на волю падчас амністыі, якая сёлета была прымеркаваная да 75-годзьдзя вызваленьня ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, але пакараньні зь яго так і не зьнялі.
«Праектаваньне і будаўніцтва будуць весьціся паралельна».
У ноч на 9 ліпеня ў Тбілісі прайшло адразу некалькі акцый пратэсту, якія маглі перарасьці ў паўнавартасныя сутыкненьні.
Помнік плянуецца ўсталяваць на магіле Алеся Ліпая ў гарадзкім пасёлку Рудзенску да першай гадавіны ягонай сьмерці, 23 жніўня 2019 году.
Менск ніяк не рыхтаваўся да II Эўрапейскіх гульняў з пункту гледжаньня даступнасьці абʼектаў, заявіў кіраўнік «Офіса па правах людзей з інваліднасьцю» Сяргей Драздоўскі.
У Палтаве актывісты прымусілі гарадзкія ўлады адмовіцца ад плянаў будаўніцтва жыльлёва-забаўляльнага комплексу на месцы пахаваньня ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў і масавых расстрэлаў у гады Другой усясьветнай вайны. Палтаўскія актывісты праз Свабоду даюць парады беларускім абаронцам Курапатаў.
На адно рэзюмэ ў базе прыходзіцца амаль 32 вакансіі. Праз базу шукаюць у тым ліку і праграмістаў (21 вакансія) з заробкамі ад 179 (за 0,5 стаўкі) да 1500 рублёў. А найчасьцей шукаюць кіроўцаў і дактароў.
У аўторак 9 ліпеня прайшло разьвітаньне з ахвярамі аўтамабільнай аварыі, у якой загінулі пяцёра, у тым ліку трое дзяцей. На вуліцы Белаазёрску выйшлі тысячы чалавек.
Прадстаўнік амбасады Расеі ў Беларусі Сяргей Араеў паведаміў Свабодзе, што 8 ліпеня консульскія супрацоўнікі наведалі затрыманых прадстаўнікоў фірмы «Пиро-Росс».
«За чатыры месяцы і пры дапамозе паднятага на вушы Бярозаўскага РАУС, прыкамандзіраванага супрацоўніка Берасьцейскага АБЭП, дванаццаці сьледчых Бярозаўскага раённага сьледчага камітэту і двух сьледчых Кобрынскага сьледчага камітэту».
Прадстаўленьне інфармацыі спэцдакладчыцы ААН па правах чалавека ў Беларусі і супраца зь ёй былі б у інтарэсах беларускіх уладаў, перакананая яна.
Пахаваньне ахвяраў трагічнай аўтааварыі пройдзе ў аўторак 9 ліпеня.
«За што так з маім Радзівонам? Ён жа не вар’ят! А там ён дакладна здурэе!», — плача ягоная маці.
Чыноўніца адказала, што ў яе скончылася шэнгенская віза.
Кажа, адмовіўся забіваць апазыцыянэра і вызваліў асуджаных на сьмерць.
Цягам тыдня Свабода публікавала гісторыі былых міліцыянтаў і сьледчага, якія расказвалі аб праблемах у праваахоўных органах. Па словах нашых суразмоўцаў, сёньня ў міліцыі вялікі некамплект супрацоўнікаў. Мы накіравалі ліст новаму міністру Юрыю Караеву з пытаньнямі, якія агучылі нашыя героі.
Прэсавы сакратар амбасады Расеі ў Менску паведаміў Свабодзе, што 8 ліпеня беларускім уладам накіраваны запыт на наведваньне расейскіх грамадзян, якіх затрымалі пасьля выбуху 3 ліпеня на салюце ў Менску.
Чым небясьпечная пасьляродавая дэпрэсія і як прадухіліць яе наступствы? Абмяркоўваюць арганізатарка праекту «Радзіны» Вераніка Заўлялава, псыхоляг Аксана Ільлюшчэня, якая спэцыялізуецца ў псыхалёгіі мацярынства, і гінэколяг Тацяна Гайлеш.
У Жодзінскай турме насьпявае чарговы скандал: вязьні абурыліся актыўнай дзейнасьцю мясцовай адміністрацыі, якая вырашыла самастойна пагашаць пазовы да асуджаных, не пытаючы ў іх згоды, паведамляе праваабарончая арганізацыя «Плятформа».
Ад 22 ліпеня цягам двух месяцаў будзе закрыты выезд з Польшчы ў Беларусь; па заканчэньні гэтых работ (мяркуецца, у канцы верасьня) яшчэ на два месяцы закрыюць адваротны кірунак, зь Беларусі ў Польшчу.
Сьведчаньні пра катаваньні ў расейскай калёніі.
Пра сьмерць паведаміў Свабодзе былы дырэктар «Беларусьфільму» Алег Сільвановіч са спасылкай на жонку Замяталіна.
Днём 7 ліпеня ў Берасьці прайшло традыцыйнае кармленьне галубоў і шэсьце па горадзе ў знак пратэсту супраць будаўніцтва каля гораду акумулятарнага завода. На яго сабралася каля 150 чалавек.
Навукоўцы шукаюць новыя лекі ад раку, лекары пішуць пра шкоду мяса ці карысьць цукру. На Палесьсі дагэтуль спрабуюць даць рады хваробам замовамі і зёлкамі. Свабода выправілася ў Янаўскі раён на Берасьцейшчыне, каб пашаптаць зьляк (пярэпалах) і зьняць сурокі.
Якой павінна быць беларуская вайсковая тэрміналёгія? Публікацыя на старонцы газэты Звязда асьвяжыла даўнюю дыскусію.
Да забойства журналіста Паўла Шарамета можа быць датычны адзін з народных дэпутатаў Украіны, які і цяпер займае досыць высокую пасаду, заявіў былы ўкраінскі генпракурор Віктар Шокін у інтэрвію інтэрнэт-выданьню «Страна.ua».
У Маскве на Балотнай плошчы затрымалі ўдзельніцу адзіночнага пікету ў абарону сясьцёр Хачатур’ян. Валянціну Лузанаву забралі ў паліцыю пасьля таго, як да яе падышлі ўдзельнікі руху «Мужчынская дзяржава». Адзін зь іх стаў побач з актывісткай, разгарнуўшы плякат «Сёстры Хачатур’ян — забойцы».
Вечарам 3 ліпеня Натальля Максімчук прыйшла паглядзець салют на набярэжную Сьвіслачы. У парку Перамогі на супрацьлеглым беразе знаходзілася пускавая ўстаноўка з зарадамі фаервэркаў. Нечакана адзін з снарадаў разарваўся каля зямлі. Разьляцеліся аскепкі, адзін зь якіх сьмяротна параніў жанчыну.
Загрузіць яшчэ