Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Туркмэнскіх чыноўнікаў абавязалі адпачыць на курорце пад пагрозай звальненьня


Адкрыцьцё сусьветных спаборніцтваў па віндсэрфінгу на курорце Аваза, 1 ліпеня 2014

Туркмэнскіх чыноўнікаў у рэгіёне на поўначы краіны абавязалі адпачыць на Касьпійскім курорце Аваза пад пагрозай звальненьня. Ім загадалі купіць пуцёўкі цаной тры сярэдніх зарплаты чыноўніка. Пра гэта піша казаская служба Радыё Свабода.

«Нам кажуць, што ўсіх, хто не паедзе [ў Авазу], стоадсоткава звольняць», — паведаміў на ўмовах ананімнасьці дзяржаўны службовец ў горадзе Дашагуз. Ён папрасіў не публікаваць сваё імя, бо асцерагаецца за ўласную бясьпеку.

Паводле чыноўнікаў, ім загадалі купіць пуцёўкі ў сярэнім па 740 даляраў на чалавека. Органы мясцовай улады ў Дашагускай вобласьці, чыноўнікі якой паскардзіліся на прымусовы адпачынак, не адказалі на запыт Радыё Свабода пра камэнтар у сувязі з заявамі службоўцаў.

Цырымонія адкрыцьця новага гатэлю на курорце Аваза, 9 верасьня 2016
Цырымонія адкрыцьця новага гатэлю на курорце Аваза, 9 верасьня 2016

Авазу будавалі з 2007 па 2017 год. Гэты курорт быў часткай амбіцыйнага пляну аўтарытарнага прэзыдэнта Гурбангулы Бэрдымухамэдава па стварэньні ў Туркмэністане турыстычнай інфраструктуры сусьветнага ўзроўню. На праект патрацілі ня менш за пяць мільярдаў даляраў, паведамляла выданьне «Слон», але курорт пустуе. Для грамадзян краіны ён застаецца занадта дарагім, замежнікам вельмі цяжка атрымаць візу ў Туркмэністан.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG