Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Памежны пераход у Кузьніцы на мяжы зь Беларусьсю закрыюць на рамонт. Чакаюцца чэргі


Памежны пункт Брузгі — Кузьніца, архіўнае фота
Памежны пункт Брузгі — Кузьніца, архіўнае фота

Польскія памежнікі анансавалі маштабны рамонт на памежным пераходзе ў Кузьніцы, што на дарозе з Горадні на Беласток (зь беларускага боку – Брузгі). Рамонт плянуюць правесьці ў два этапы:

  1. Ад 22 ліпеня цягам двух месяцаў будзе закрыты выезд з Польшчы ў Беларусь.
  2. Па заканчэньні гэтых работ (мяркуецца, у канцы верасьня) яшчэ на два месяцы закрыюць адваротны кірунак, зь Беларусі ў Польшчу.

Памежнікі папярэджваюць: «Могуць быць часовыя цяжкасьці ў перасячэньні дзяржаўнай мяжы ўсімі відамі транспарту, што можа прывесьці да павелічэньня часу чаканьня праверкі на мяжы».

Зьвесткі пра чэргі на мяжы публікуюць у рэальным часе на сайце беларускага Памежнага камітэту.

Кузьніца не адзіны памежны пераход між Беларусьсю і Польшчай. Застаюцца працаваць пераходы Бераставіца Баброўнікі (дарога на Беласток з Ваўкавыску і Слоніму), Пясчатка Палоўцы (зь Берасьця на Бельск-Падляскі), Дамачава Славатычы (на поўдзень ад Берасьця), грузавы Казловічы Кукурыкі (на поўнач ад Берасьця) і пасажырскі Берасьце Тарэспаль.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG