Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Блогер Nexta ўпершыню разьмясьціў рэкляму. Менш як праз гадзіну яе папрасілі зьняць


Сьцяпан Сьвятлоў, аўтар каналу Nexta
Сьцяпан Сьвятлоў, аўтар каналу Nexta

У Telegram-канале Nexta, вядомым палітычнымі навінамі і зьвесткамі пра здарэньні, зьвязаныя зь дзяржаўнымі органамі, днём 10 ліпеня ўпершыню зьявілася камэрцыйная рэкляма.

Але менш як праз гадзіну пост зьнік, а зьявіўся новы: «рэклямны пост адкліканы па просьбе рэклямадаўцы».

Аўтар каналу Сьцяпан Сьвятлоў пацьвердзіў Свабодзе, што пост адклікалі. Той пост тычыўся ставак на футбольны матч барысаўскага БАТЭ і польскага клюбу «Пяст», які 10 ліпеня пройдзе ў Барысаве. Замова прыйшла, кажа Сьвятлоў, з украінскага офіса букмэкерскай канторы «ПарыМатч». Паводле дамовы пост павінен быў заставацца ў стужцы каналу тры гадзіны.

Але зь беларускага офіса Сьвятлову праз 12 хвілін па разьмяшчэньні рэклямнага паста напісалі, што зь імі «не ўзгаднілі разьмяшчэньне» — і дадалі, што шукаюць у холдынгу таго, хто замовіў пост, ды пакуль ня могуць знайсьці. Гэтую вэрсію Свабодзе пацьвердзілі ў беларускім офісе «ПарыМатч».

«Мы пазыцыянуем сябе як абсалютна апалітычную кампанію і імкнёмся не разьмяшчацца анi ў прапрэзыдэнцкiх, ані ў апазыцыйных СМI», — так блогеру патлумачылі адкліканьне ў асабістай перапісцы.

Сам Сьвятлоў мяркуе, што беларускі офіс «ПарыМатч» адклікаў рэкляму пад уплывам уладаў. Сьвятлоў адзначае, што ўспрымаў рэклямадаўцу як «прыстойную кантору з добрай рэпутацыяй» і чакаў, што праблемаў зь ёй ня будзе, бо сетка міжнародная.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG