Пахаваньне ахвяраў трагічнай аўтааварыі пройдзе ў аўторак 9 ліпеня.
«За што так з маім Радзівонам? Ён жа не вар’ят! А там ён дакладна здурэе!», — плача ягоная маці.
Чыноўніца адказала, што ў яе скончылася шэнгенская віза.
Кажа, адмовіўся забіваць апазыцыянэра і вызваліў асуджаных на сьмерць.
Цягам тыдня Свабода публікавала гісторыі былых міліцыянтаў і сьледчага, якія расказвалі аб праблемах у праваахоўных органах. Па словах нашых суразмоўцаў, сёньня ў міліцыі вялікі некамплект супрацоўнікаў. Мы накіравалі ліст новаму міністру Юрыю Караеву з пытаньнямі, якія агучылі нашыя героі.
Прэсавы сакратар амбасады Расеі ў Менску паведаміў Свабодзе, што 8 ліпеня беларускім уладам накіраваны запыт на наведваньне расейскіх грамадзян, якіх затрымалі пасьля выбуху 3 ліпеня на салюце ў Менску.
Чым небясьпечная пасьляродавая дэпрэсія і як прадухіліць яе наступствы? Абмяркоўваюць арганізатарка праекту «Радзіны» Вераніка Заўлялава, псыхоляг Аксана Ільлюшчэня, якая спэцыялізуецца ў псыхалёгіі мацярынства, і гінэколяг Тацяна Гайлеш.
У Жодзінскай турме насьпявае чарговы скандал: вязьні абурыліся актыўнай дзейнасьцю мясцовай адміністрацыі, якая вырашыла самастойна пагашаць пазовы да асуджаных, не пытаючы ў іх згоды, паведамляе праваабарончая арганізацыя «Плятформа».
Ад 22 ліпеня цягам двух месяцаў будзе закрыты выезд з Польшчы ў Беларусь; па заканчэньні гэтых работ (мяркуецца, у канцы верасьня) яшчэ на два месяцы закрыюць адваротны кірунак, зь Беларусі ў Польшчу.
Сьведчаньні пра катаваньні ў расейскай калёніі.
Пра сьмерць паведаміў Свабодзе былы дырэктар «Беларусьфільму» Алег Сільвановіч са спасылкай на жонку Замяталіна.
Днём 7 ліпеня ў Берасьці прайшло традыцыйнае кармленьне галубоў і шэсьце па горадзе ў знак пратэсту супраць будаўніцтва каля гораду акумулятарнага завода. На яго сабралася каля 150 чалавек.
Навукоўцы шукаюць новыя лекі ад раку, лекары пішуць пра шкоду мяса ці карысьць цукру. На Палесьсі дагэтуль спрабуюць даць рады хваробам замовамі і зёлкамі. Свабода выправілася ў Янаўскі раён на Берасьцейшчыне, каб пашаптаць зьляк (пярэпалах) і зьняць сурокі.
Якой павінна быць беларуская вайсковая тэрміналёгія? Публікацыя на старонцы газэты Звязда асьвяжыла даўнюю дыскусію.
Да забойства журналіста Паўла Шарамета можа быць датычны адзін з народных дэпутатаў Украіны, які і цяпер займае досыць высокую пасаду, заявіў былы ўкраінскі генпракурор Віктар Шокін у інтэрвію інтэрнэт-выданьню «Страна.ua».
У Маскве на Балотнай плошчы затрымалі ўдзельніцу адзіночнага пікету ў абарону сясьцёр Хачатур’ян. Валянціну Лузанаву забралі ў паліцыю пасьля таго, як да яе падышлі ўдзельнікі руху «Мужчынская дзяржава». Адзін зь іх стаў побач з актывісткай, разгарнуўшы плякат «Сёстры Хачатур’ян — забойцы».
Вечарам 3 ліпеня Натальля Максімчук прыйшла паглядзець салют на набярэжную Сьвіслачы. У парку Перамогі на супрацьлеглым беразе знаходзілася пускавая ўстаноўка з зарадамі фаервэркаў. Нечакана адзін з снарадаў разарваўся каля зямлі. Разьляцеліся аскепкі, адзін зь якіх сьмяротна параніў жанчыну.
Менскі гарвыканкам прыняў рашэньне пра матэрыяльную дапамогу пацярпелым ад выбуху салюту.
Гарадзенка Кацярына Еўдакімава-Енджэеўская робіць драўляныя цацкі, мала падобныя да папулярных забавак, і кажа, што зь імі можна гуляць бясконца.
У летнім праекце Свабоды мы прадстаўляем анкеты цікавых і вядомых людзей. Сёньняшні рэспандэнт — лідэр этна-трыё «Тройца» Іван Кірчук.
Якуцкі шаман Аляксандр Габышаў ужо 4 месяцы ідзе ўздоўж далёкаўсходніх трас Расеі ў бок Масквы, адкуль ў 2021 годзе мае намер выгнаць Уладзіміра Пуціна.
49-гадовая жыхарка райцэнтру Слаўгарад Магілёўскай вобласьці Анжаліка Калатазішвілі наноў навучылася хадзіць і сутыкнулася з жыцьцём, поўным нягодаў і абмежаваньняў.
Анжаліка Агурбаш заявіла, што ў 2005 годзе ёй прапанавалі грамадзянства ЭЗ, калі яна крытычна выкажацца пра кіраўніцтва Беларусі. Украінскія арганізатары Эўравізіі, зь якімі пагаварыла Свабода, яе заяву абвяргаюць: «Гэта не палітычны конкурс».
Грамадзкія актывісты мяркуюць, што гэта робіцца наўмысна, каб рашэньне прымалася пасьля выбараў у Палату прадстаўнікоў.
Дзяржаўтаінспэкцыя Беларусі прапануе ўвесьці падзел ступеняў апʼяненьня кіроўцаў і ў залежнасьці ад гэтага прызначаць розныя пакараньні.
З краінаў праграмы Беларусь аказалася той, дзе найменш людзей сказалі пра пазытыўнае стаўленьне. Затое нэгатыўнага няшмат.
«Унівэр — праца — магістратура» — гэты жыцьцёвы плян Ігару, найверагодней, давядзецца памяняць. Новы закон аб адтэрміноўках ад службы ў войску можа адкласьці заняткі навукай на год.
Дырэктарам у Беларусі трэба абʼядноўвацца, у тым ліку для абароны кіраўнікоў у выпадках іх затрыманьня праваахоўнымі органамі, заявіў гендырэктар ААТ «Керамін» Аляксандар Яноўскі 4 ліпеня на прэс-канфэрэнцыі ў Менску.
Больш за 80 чалавек былі на борце судна зь мігрантамі, якое затанула 4 ліпеня ў Міжземным моры, паведаміла Міжнародная арганізацыя па міграцыі.
Гібель жанчыны і дзясятак параненых падчас салюту ў Менску — гэта нагода адмовіцца ад фаервэркаў ці шараговы няшчасны выпадак? Мы паслухалі, што кажуць людзі ў Менску пра здарэньне ў цэнтры гораду.
На 2019 год анансавана, што ў парадзе возьме ўдзел ня менш за 900 чалавек і 280 адзінак тэхнікі. Гэта рэкорд.
Усе чатырнаццаць маракоў, якія загінулі ў выніку пажару на навукова-дасьледчым глыбакаводнай апараце, лічыліся ў сьпісах асабістага складу вайсковай часткі 45707, якая дысьлякуецца ў прыгарадзе Санкт-Пецярбургу — Пецяргофе.
«Што тычыцца макіяжу, ён някідкі, але ў той жа час падкрэсьлівае галоўную "жаночую зброю" — вочы».
3 ліпеня 1944-га для адных быў днём вызваленьня, для другіх — днём трагедыі.
У другой палове дня лепей ня ехаць у цэнтар на ўласным аўто.
3 ліпеня афіцыйна сьвяткуецца Дзень Незалежнасьці Рэспублікі Беларусь (Дзень Рэспублікі). Што вы ведаеце пра гэтую дату і падзеі вакол яе? Праверце сябе.
Відэа, на якім дыпляматка Алена Купчына сьпявае беларускую песьню, выкладзенае ў сацсетках Міністэрства замежных справаў і прымеркаванае да дзяржаўнага сьвята 3 ліпеня.
Абітурыентка, рэпэтытар і арганізатары цэнтральнага тэставаньня распавядаюць пра вынікі ЦТ.
Данчык раскрывае незнаёмую дагэтуль старонку сваёй біяграфіі, распавядае пра сувязь са сваёй школьнай настаўніцай-францужанкай і расказвае, чаму забараніў сабе артыстычную кар’еру.|
Першы сакратар Менскага гарадзкога камітэту БРСМ Сяргей Клішэвіч падараваў 25-ці нованароджаным распашонкі, расшытыя беларускім арнамэнтам.
У Лукіскай турме ў Вільні адбывалі пакараньне такія вядомыя беларусы як навуковец Барыс Кіт, драматург Францішак Аляхновіч, паэт Максім Танк, пісьменьнік Максім Гарэцкі, дырыгент Рыгор Шырма.
Мы спыталі ў замежнікаў, ці можна ў Беларусі пражыць безь беларускай мовы і чаму за гады жыцьця ў нашай краіне яны так і ня вывучылі беларускую мову.
У Менскім абласным судзе працягваецца гучны працэс па справе аб забойстве бізнэсмэна зь Бярэзані Сяргея Мяцельскага.
Мінпрацы абяцала не дапусьціць зьніжэньня ўзроўню заробкаў (зь цяперашняга — у 332 даляры). Праўда, да чаго прывязаная базавая стаўка, ад якой адлічваюць аклад, ня вызначана дакладна.
1 ліпеня прайшла генэральная рэпэтыцыя параду да Дня Незалежнасьці. Перакрыты рух, папсаваны асфальт, расейскія самалёты, кітайскія вайскоўцы і топ-чыноўнікі ў рэпартажы Свабоды.
1 ліпеня стала вядома, што на ўсходзе Ўкраіны загінуў ураджэнец Гомля. 21-гадовы Раман Бязрукаў ваяваў на баку так званых «ЛДНР».
Якая сытуацыя ў рэгіёнах Беларусі з гамафобіяй? Як уплываюць на грамадзтва публікацыі, прасякнутыя мовай варожасьці? Свабода пагутарыла з актывістамі нядаўна ўтворанай ініцыятывы «Новыя рэгіёны», якая паставіла за мэту згуртаваць у Магілёве супольнасьць ЛГБТ+.
Аляксандар Арлоў загінуў у слонімскай частцы ў верасьні 2018 году. У траўні 2019 СК паўторна адмовіў ва ўзбуджэньні крымінальнай справы.
Бацька ўкраінца Паўла Грыба, асуджанага расейскімі ўладамі па абвінавачваньні ў садзейнічаньні тэрарызму, апублікаваў ліст сына з расейскага зьняволеньня.
Ураджэнец Гомля 21-гадовы Раман Бязрукаў забіты пры правядзеньні ваеннай апэрацыі на ўсходзе Ўкраіны, паведамляе сайт «Миротворець».
Загрузіць яшчэ