Міністэрства энэргетыкі Ўкраіны катэгарычна супраць імпарту электраэнэргіі зь Беларусі, заявіла выконаўца абавязкаў міністра Вольга Буславец.
Падчас сустрэчы зь Леанідам Кучмам 28 ліпеня Ўладзімір Зяленскі падзякаваў яму за досьвед і намаганьні.
Улады горада Чуднава Жытомірскай вобласьці завяршаюць падрыхтоўчыя работы для ўшанаваньня памяці аднаго з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры.
У 2017 годзе званьне Героя Ўкраіны пасьмяротна атрымаў беларус Міхась Жызьнеўскі, які загінуў ад кулі 22 студзеня 2014 году падчас Эўрамайдану ў Кіеве.
41-гадовы Аляксей Фадзееў, які стала жыве ў Празе і якому ў выпадку прызнаньня вінаватым пагражае пазбаўленьне волі на тэрмін ад 12 да 20 гадоў, любую сваю віну адмаўляе.
Днямі стала вядома, што муж кандыдаткі на прэзыдэнта Беларусі Сьвятланы Ціханоўскай Сяргей уключаны ў сьпіс украінскага сайта «Міратворац» як парушальнік дзяржаўнае мяжы Ўкраіны. Свабода разьбіралася, што гэта азначае і якія могуць быць наступствы.
У Палтаве мясцовы жыхар пры спробе затрыманьня узяў у закладнікі паліцыянта і пагражае падарваць гранату, паведамляе мясцовая паліцыя.
Ва Ўкраіне Байдалу падазраюць у «незаконным выкарыстаньні зброі і боепрыпасаў групай асобаў», яго зьмясьцілі пад варту.
Пра гэта паведаміў офіс прэзыдэнта Ўкраіны.
Кабінэт міністраў Украіны падоўжыў карантын да 31 жніўня, але кожны рэгіён зможа рэгуляваць абмежаваньні.
Свабода разьбіралася, як былыя «беркутаўцы» маглі трапіць на службу ў спэцыяльныя падразьдзяленьні беларускіх сілавых структур.
У касьцёле сьв. Аляксандра ў Кіеве адслужылі паніхіду ў памяць загінулага 13 ліпеня на Данбасе мэдыка Міколы Ільіна, ураджэнца Беларусі і грамадзяніна Эстоніі.
У Луцку спэцназ захапіў аўтобус і вызваліў закладнікаў, якія там засталіся.
Пасьля працяглых перамоваў з чалавекам, які захапіў закладнікаў у Луцку, першы намесьнік начальніка Нацыянальнай паліцыі Ўкраіны Яўген Коваль вывеў 3 чалавек.
З 21 ліпеня замежныя ІТ-спэцыялісты могуць падаць заяву на дазвол на іміграцыю ва Ўкраіну, паведамілі ў Міністэрстве лічбавай трансфармацыі Ўкраіны.
Невядома, ці ёсьць там параненыя. Відавочцы падзеі паведамляюць, што відаць прастрэленыя шыбы аўтобуса.
У магілёўскім катэдральным касьцёле адбылася паніхіда па мэдыку-беларусу Міколу Ільіну, што загінуў на Данбасе. Свабода пагутарыла з тымі, хто яго ведаў.
«У яго ніколі не змаглі б забраць свабоду, таму заказчыкі вырашылі забраць жыцьцё».
У чацьвёртую гадавіну гібелі Паўла Шарамета ў Кіеве паставілі помнік украінскаму і беларускаму журналісту, які загінуў ад выбуху ягонай машыны.
Беларускія і ўкраінскія актывісты сёньня выйшлі ў цэнтар Кіеву на акцыю салідарнасьці зь беларусамі, якія сутыкаюцца з палітычнымі рэпрэсіямі.
17 ліпеня 2014 самалёт «Боінг-777» «малайзійскіх авіяліній» рэйсу MH17 быў зьбіты над зонай збройнага канфлікту на ўсходзе Ўкраіны.
Ад абстрэлу баевікоў загінуў вайсковы лекар Мікола Ільін, родам з Магілёва, грамадзянін Эстоніі.
У звароце, ініцыяваным Аляксеем Ганчарэнкам, прапануецца, каб парлямэнт канстатаваў, што ў Беларусі адбываюцца жорсткія палітычныя рэпрэсіі.
Гульнявы бізнэс афіцыйна забаранілі ва Ўкраіне з 2009 году, але экспэрты сьведчылі, што ён проста працаваў «у цені».
Ва Ўкраіне затрымалі чалавека, які можа стаць адным з ключавых сьведак у справе MH17.
Аглядальнік расейскай службы Радыё Свабода, гісторык Яраслаў Шымаў - пра тое, як мяняліся межы рэспублік у складзе Савецкага Саюзу
Беларускія і ўкраінскія актывісты сёньня пікетавалі амбасаду Беларусі ва Ўкраіне, патрабуючы спыніць палітычныя рэпрэсіі і вызваліць затрыманых у часе выбарчай кампаніі.
Нідэрлянды падаюць пазоў супраць Расеі ў Эўрапейскі суд правоў чалавека за зьбіты летам 2014 году ў Данецкай вобласьці Ўкраіны самалёт «Малайзійскіх авіялініяў» МН17. Тады загінулі 298 чалавек — грамадзяне 17 дзяржаваў.
Намесьнік старшыні Савету бясьпекі Расеі Дзьмітры Мядзьведзеў адзначыў, што жыхарам Украіны варта зьмірыцца з сытуацыяй, якая склалася пасьля 2014 году, калі Расея анэксавала Крымскі паўвостраў.
Парушэньні Amazon «былі невідавочнымі, а таксама былі добраахвотна раскрытыя самой кампаніяй», ад чаго сума штрафу стала параўнальна невялікай.
Сьледчыя ў справе супраць экс-прэзыдэнта Ўкраіны Пятра Парашэнкі адмовіліся ад свайго патрабаваньня абмежаваць ягоныя перамяшчэньні па краіне ў адной справе, а другую справу ўвогуле закрылі
Ва Ўкраіне пачаў працу створаны на час выбарчай кампаніі ў Беларусі інфармацыйны цэнтар, які ўзначаліў літаратар Аляксандар Ірванец.
Агульная маса грузу — 30 тон. У яго фармаваньні ўдзельнічалі МНС, канцэрн «Белнафтахім», унітарнае прадпрыемства «АзотХімФортыс». Плянуецца, што беларуская дапамога прыбудзе ў Львоў сёньня.
Былы палітвязень Кобец у Кіеве расказаў аб магчымых сцэнарах кампаніі 2020 году: «Беларускі сцэнар — транзыт улады. Усе іншыя — на карысьць Расеі».
Пастаўкі азотных угнаеньняў, нафтапрадуктаў і іншай мінэральнай прадукцыі складаюць аснову гандлёвых дачыненьняў Беларусі і Ўкраіны.
Раніцай 7 ліпеня аб’яднаньне «Кримська солідарність» паведаміла пра ператрусы расейскімі сілавікамі ў дамах крымскіх татараў у Бахчысарайскім раёне. Пазьней стала вядома аб ператрусах у іншых раёнах паўвострава.
Сіўчык упэўнены, што вернецца ў Беларусь.
Ва Ўкраіне старылі Беларускі інфармацыйны цэнтар, які цягам кампаніі выбараў прэзыдэнта Беларусі будзе інфармаваць украінскае грамадзтва.
Герой Украіны, колішняя дэпутатка Вярхоўнай Рады Ўкраіны, былая палітзьняволеная Надзея Саўчанка зьвярнулася да Аляксандра Лукашэнкі з адкрытым лістом, у якім заклікае яго вызваліць усіх зьняволеных у часе выбарчай кампаніі.
Амбасадар Беларусі ва Ўкраіне Ігар Сокал перакананы, што атрыманьне Ўкраінай статусу партнэра NATO з пашыранымі паўнамоцтвамі не нашкодзіць яе дачыненьням зь Беларусьсю.
Жонка ўкраінскага прэзыдэнта Алена Зяленская адужала ад каранавіруснай інфэкцыі і 3 ліпеня выпісалася са шпіталю.
3 ліпеня, калі ў Беларусі адзначаецца Дзень незалежнасьці, ва ўкраінскім парлямэнце абвясьцілі аб стварэньні міжфракцыйнага дэпутацкага аб’яднаньня «За дэмакратычную Беларусь».
Намесьнік старшыні Вярхоўнай Рады Ўкраіны Руслан Стэфанчук абвясьціў аб стварэньні міжфракцыйнага дэпутацкага аб’яднаньня «За дэмакратычную Беларусь».
На Валыні з 3 ліпеня ўзмацняюць карантынныя захады ў раёнах масавага адпачынку. Адпаведнае рашэньне мясцовыя ўлады прынялі напярэдадні ўвечары, 2 ліпеня.
Нацыянальная паліцыя Ўкраіны заявіла, што пачатак разгляду ў судзе справы аб забойстве беларускага журналіста Паўла Шарамета залежыць выключна ад таго, калі адвакаты падазраваных завершаць азнаямленьне зь яе матэрыяламі.
Міністэрства замежных спраў Украіны заявіла, што будзе ацэньваць прэзыдэнцкія выбары ў Беларусі пасьля іх завяршэньня і публікацыі высноў афіцыйна запрошаных назіральнікаў.
Кіраўнік Нацбанку Ўкраіны Якаў Смалій напісаў заяву аб звальненьні.
Урад Украіны 1 ліпеня ўхваліў праект закону, які ўводзіць штраф за ненашэньне масак. Адпаведныя зьмены прапануецца ўнесьці ў Кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэньнях Украіны.
Для гэтага ва Ўкраіне ў сэртыфікаваных цэнтрах патрэбна прайсьці тэст на каранавірус.
Ініцыятарам выступіў Аляксей Ганчарэнка з фракцыі «Эўрапейская салідарнасьць» былога прэзыдэнта краіны Пятра Парашэнкі.
Загрузіць яшчэ