Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ва Ўкраіне падоўжаць карантын да 31 жніўня


Кабінэт міністраў Украіны падоўжыў карантын да 31 жніўня, але кожны рэгіён зможа рэгуляваць абмежаваньні ў залежнасьці ад узроўню захворваньняў на каранавірус.

УЖЫВУЮ Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі

«Залежна ад эпідэмічнай сытуацыі ў рэгіёне або асобных акругах будзе вызначацца зялёны, жоўты, аранжавы ці чырвоны ўзровень эпідэмічнай небясьпекі пашырэньня COVID-19», — паведаміў міністар аховы здароўя Ўкраіны Максім Сьцяпанаў на пасяджэньні ўраду 22 ліпеня.

Паводле яго, узровень будзе вызначацца аўтаматызаваным праграмным забесьпячэньнем на аснове пэўных альгарытмаў і сабраных дадзеных, а потым зацьвярджацца Нацыянальнай камісіяй.

У той жа час міністар аховы здароўя Ўкраіны падкрэсьліў, што нават для «зялёнай зоны» будуць дзейнічаць наступныя карантынныя абмежаваньні:

  • Грамадзяне абавязаныя насіць у грамадзкіх месцах маскі ці рэсьпіратары.
  • Масавыя мерапрыемствы дазваляюцца толькі з разьліку 5 квадратных мэтраў на аднаго чалавека.
  • Кінатэатры могуць працаваць пры ўмове запоўненасьці ня больш як на 50 адсоткаў.
  • Пасажырам дазваляецца езьдзіць у грамадзкім транспарце толькі пры наяўнасьці вольных сядзячых месцаў.

Паводле інфармацыі Цэнтру грамадзкага здароўя Ўкраіны, на 22 ліпеня ў краіне лябараторна пацьвердзілі 60 995 выпадкаў захворваньня на COVID-19, у тым ліку 1534 сьмяротныя. Вылечыліся 33 172 пацыенты. За апошнія суткі зарэгістравана 829 новых выпадкаў каранавірусу.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG