Лінкі ўнівэрсальнага доступу

З 21 ліпеня ІТ-спэцыялісты могуць падаць заяўку на іміграцыю ва Ўкраіну


'
'

Ва Ўкраіне з 21 ліпеня замежныя ІТ-спэцыялісты могуць падаць заяву на дазвол на іміграцыю. Пра гэта паведамілі ў Міністэрстве лічбавай трансфармацыі Ўкраіны.

Як растлумачылі ў міністэрстве, гэта прадугледжана адмысловымі квотамі, якія дазваляюць украінскім ІТ-кампаніям працаўладкаваць яшчэ 5000 чалавек.

Супрацоўнікі, якія ўдзельнічаюць у гэтых квотах, атрымаюць від на сталае жыхарства і змогуць жыць і працаваць ва Ўкраіне 10 гадоў.

Для атрыманьня такіх квотаў замежныя спэцыялісты, якія ўжо пражываюць ва Ўкраіне, павінны падаваць свае дакумэнты ў тэрытарыяльны аддзел Дзяржаўнай міграцыйнай службы па месцы рэгістрацыі, а спэцыялісты, якія знаходзяцца за межамі краіны, павінны зьвярнуцца ў консульства Ўкраіны за мяжой.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG