Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Урад Украіны ўхваліў штрафы за ненашэньне масак


Жанчына фатаграфуецца з прэзыдэнтам Украіны Ўладзімірам Зяленскім

Урад Украіны 1 ліпеня ўхваліў праект закону, які ўводзіць штраф за ненашэньне масак. Адпаведныя зьмены прапануецца ўнесьці ў Кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэньнях Украіны.

Міністар юстыцыі Дзяніс Малюська заявіў, што для фізычных асобаў штрафы будуць «невялікія», а вось для юрыдычных асобаў (уласьнікаў будынкаў, збудаваньняў і грамадзкага транспарту, якія абавязаныя прапускаць людзей толькі пры наяўнасьці масак) яны складуць ад 3400 да 5100 грыўняў (ад $130 да $190).

25 чэрвеня прэм’ер-міністар Дзяніс Шмыгаль ужо заклікаў украінцаў насіць маскі, каб уладам не прыходзілася зноў «зачыняць краіну на жорсткі карантын».

Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>

Паводле зьвестак украінскіх уладаў на 1 ліпеня 2020 году, у краіне захварэлі на каранавірус амаль 45 тысяч чалавек, зь іх 1173 памерлі. У красавіку і траўні ва Ўкраіне дзейнічаў жорсткі карантын, аднак пачынаючы з чэрвеня шмат у якіх рэгіёнах карантынныя меры былі аслабленыя, што адразу прывяло да новай хвалі захворваньняў: у апошнія дні колькасьць новых хворых кожны дзень перавышае 700 чалавек. Найбольш хворых (звыш 5 тысяч чалавек) цяпер выяўлена ў Львоўскай і Кіеўскай абласьцях.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • УЖЫВУЮ Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі
  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Проста чханьне — не сымптом каранавірусу.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​


Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Як зьмяняецца колькасьць хворых у Беларусі і суседніх краінах. Толькі графікі

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG