Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Старшыня Нацбанку Ўкраіны падаў у адстаўку праз «палітычны ціск»


Старшыня Нацыянальнага банку Ўкраіны Якаў Смалій
Старшыня Нацыянальнага банку Ўкраіны Якаў Смалій

Кіраўнік Нацыянальнага банку Ўкраіны Якаў Смалій напісаў заяву аб звальненьні. Як паведамляе прэс-служба банку, прычына такога рашэньня — «сыстэматычны палітычны ціск».

«Доўгі час на Нацыянальны банк Украіны чыніцца сыстэматычны палітычны ціск. Гэта не дазваляе мне як старшыні эфэктыўна кіраваць Нацбанкам і ўзаемадзейнічаць зь іншымі дзяржаўнымі органамі. Сваёй адстаўкай я імкнуся засьцерагчы ад далейшых спроб падарваць інстытуцыйныя асновы цэнтральнага банку ва Ўкраіне», — сказаў Якаў Смалій.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG