Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зяленскі выканаў патрабаваньні тэрарыста, той адпусьціў трох закладнікаў

абноўлена

Паступаюць паведамленьні, што прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі выканаў адно з патрабаваньняў тэрарыста, які захапіў аўтобус з пасажырамі ў Луцку. Зяленскі запісаў кароткі зварот, які, праўдападобна, яму прадыктаваў тэрарыст:

«Фільм „Зямляне“ 2005 году — глядзець усім», — прамовіў перад аб’ектывам Уладзімір Зяленскі.

Намесьнік кіраўніка МУС Украіны Антон Герашчанка ўдакладніў, што пасьля гэтага звароту з аўтобуса былі вызваленыя трое закладнікаў — пажылая жанчына, падлетак і маладая цяжарная жанчына.

Раніцай 21 ліпеня міліцыянты паведамілі, што на Тэатральнай плошчы Луцку мужчына сеў у аўтобус з двума дзясяткамі закладнікаў. Ён нібыта мае пры сабе выбуховае рэчыва і зброю.

Служба бясьпекі Ўкраіны заявіла, што ў аўтобусе было каля 10 закладнікаў. Дадзеных пра пацярпелых няма.

Па словах кіраўніка міліцыі Юрыя Крошкі, «мужчына зьмясьціў патрабаваньні ў Twitter, на яго старонцы не было апублікавана ніякіх выразных патрабаваньняў: агульныя фразы і агульная незадаволенасьць любой сыстэмай».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG