Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ва Ўкраіне зноў легалізавалі азартныя гульні


Вярхоўная Рада Ўкраіны падтрымала законапраект аб легалізацыі гульнявога бізнэсу.

У дакумэнце падаецца сьпіс дазволенай дзейнасьці. Прадугледжваецца стварэньне рэестру асоб, якім абмежаваны доступ да гульнявых установаў і ўдзел у азартных гульнях. Гуляць змогуць толькі тыя, каму споўніўся 21 год, пры гэтым кожны павінен прайсьці ідэнтыфікацыю.

Законапраектам дазваляецца:

  • арганізацыя і правядзеньне азартных гульняў у казіно;
  • арганізацыя і правядзеньне азартных гульняў у казіно ў інтэрнэце;
  • арганізацыя і правядзеньне букмэкерскай дзейнасьці ў букмэкерскіх пунктах і ў інтэрнэце;
  • арганізацыя і правядзеньне азартных гульняў у залях гульнявых аўтаматаў;
  • арганізацыя і правядзеньне азартных гульняў у покер у інтэрнэце.

Казіно можна адкрываць толькі ў пяцізоркавых гатэлях або ў спэцыяльных гульнявых зонах. Букмэкеры змогуць працаваць як на онлайн-пляцоўках, так і ў звычайных канторах, якія могуць разьмяшчацца толькі ў гатэлях або на іпадромах. Покерныя клюбы могуць быць толькі спартовымі, гуляць у покер на грошы дазволяць выключна ў казіно.

Будзе створаная новая структура — дзяржаўная Камісія рэгуляваньня рынку азартных гульняў.

Гульнявы бізнэс ва Ўкраіне афіцыйна забаронены з 2009 году, але экспэрты сьведчылі, што ён проста працаваў «у цені».

У канцы 2019 году кіраўнік МУС Украіны запатрабаваў ад Нацыянальнай паліцыі закрыць усе гульнявыя ўстановы, якія функцыянуюць пад выглядам дзяржаўных лятарэй.

У Беларусі дзейнасьць казіно дазволеная.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG