Ва Ўкраіне ўжо два дні працягваюцца моцныя дажджы, якія прывялі да выхаду зь берагоў рэк і паводкі ў Прыкарпацьці. Прэм’ер-міністар Украіны Дзяніс Шмыгаль заявіў, што маштаб стыхійнага бедзтва перавышае маштаб аналягічнай паводкі, якая адбылася ў рэгіёне ў 2008 годзе.