Пасьля выбуху 8 жніўня ў вайсковай частцы ў Архангельскай вобласьці чатыры расейскія станцыі маніторынгу радыяцыйнага фону нечакана перасталі перадаваць дадзеныя і дзяліцца імі з замежнымі калегамі.
Звыш 128 тысячаў вайскоўцаў у верасьні возьмуць удзел у вучэньнях «Цэнтар-2019», сьцьвярджае Мінабароны Расеі.
Абвінавачаны зрабіў муляж бомбы і сам зьвярнуў на яго ўвагу падчас патруляваньня.
Нягледзячы на тое, што на афіцыйным узроўні Расея па-ранейшаму адмаўляе дачыненьне сваёй арміі да падзеяў на Данбасе, шматлікія фота і відэасьведчаньні ў інтэрнэце кажуць пра адваротнае.
Расейскія станцыі маніторынгу ў Дубне і Кіраве праз два дні пасьля выбуху на вайсковым палігоне пад Северадзьвінскам перасталі перадаваць дадзеныя.
Катастрофа на палігоне пад Северадзьвінскам у Архангельскай вобласьці, у выніку якой 8 жніўня загінулі 7 чалавек і якая прывяла да выкіду радыяактыўных рэчываў, магла быць зьвязаная з выпрабаваньнямі ракеты доннага базаваньня «Скіф».
Расейскі апазыцыйны палітык Ільля Яшын зноў затрыманы на выхадзе з спэцпрыёмніка ў Маскве, дзе ён адбываў ужо трэці адміністрацыйны арышт.
Лекараў Архангельскай абласной бальніцы не папярэдзілі пра тое, што тры дастаўленыя ва ўстанову пацярпелыя пры выбуху ракеты пад Северадзьвінскам былі апрамененыя радыяцыяй.
У цэнтры Масквы на праспэкце Сахарава прайшоў узгоднены з уладамі мітынг КПРФ. Акцыя заяўлена на 60 тысяч удзельнікаў, сабраліся ня больш за 4 тысячы, паведамляе Расейская служба Свабоды.
Па выніках першай паловы 2019 году Беларусь заняла трэцяе месца па абʼёмах закупак расейскага газу.
Студэнта маскоўскай Вышэйшай школы эканомікі Ягора Жукава абвінавачваюць ва ўдзеле ў масавых беспарадках і кіраваньні імі падчас несанкцыянаванага пратэсту 27 ліпеня 2019 году ў цэнтры Масквы.
Хто фармуе нацыянальны Пантэон? Ці можна прыкладаць да дзеячоў мінулага сёньняшнія ўяўленьні? Хто герой, а хто не — гэта пытаньне фактаў ці інтэрпрэтацыяў?
Дарадца прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа па нацыянальнай бясьпецы Джон Болтан, камэнтуючы сытуацыю з выбухам на марскім палігоне ў Нёнаксе пад Северадзьвінскам, абвінаваціў Расею ў крадзяжы тэхналёгій гіпэргукавай зброі.
«Суседзям Расеі пагражаюць расейскія танкі. Захаду — расейскія банкі», — тлумачыць Браян Ўітмар, дырэктар праграмы Расеі вашынгтонскага Цэнтру аналізу эўрапейскай палітыкі.
Міністэрства навукі і адукацыі Расеі зрабіла больш жорсткімі правілы ўзаемадзеяньня расейскіх навукоўцаў з замежнымі калегамі.
Галоўны рэдактар расейскай радыёстанцыі «Эхо Москвы» Аляксей Венядзіктаў даў двухгадзіннае інтэрвію ўкраінскаму журналісту Дзьмітрыю Гардону, у якім сярод іншага згадаў Беларусь.
Сьцьвярджаецца, што дыплямат атрымліваў сакрэтную інфармацыю ад завэрбаванага ў 2014 годзе грамадзяніна Ўкраіны.
Актывістцы Дар’і Сасноўской, якую выцялі па жываце падчас затрыманьня на ўзгодненым мітынгу 10 жніўня, пагражаюць абавязковыя работы за парушэньне парадку правядзеньня сходу. Пра гэта ТАСС паведаміла яе адвакатка Тацьцяна Малаканова.
Мэрыя Масквы адмовілася ўзгадніць шэсьце за допуск незалежных кандыдатаў да выбараў у Маскоўскую гарадзкую думу, якое плянавалі правесьці 17 жніўня, паведаміў адзін з арганізатараў акцыі, кіраўнік акругі Якіманка Андрэй Мораў.
Дар’я Сасноўская, якую паліцыянт пры затрыманьні выцяў у жывот, шпіталізаваная. Пра гэта тэлеканалу RTVI расказала адвакатка Тацьцяна Малаканава. Напярэдадні пацярпелая зьвярталася ў траўматалягічнае аддзяленьне.
Кватэра каштавала прыблізна паўмільярда расейскіх рублёў (больш за 7 мільёнаў даляраў).
Басманны суд Масквы ў панядзелак арыштаваў да 11 кастрычніка чальца расейскай апазыцыйнай партыі «Яблоко» Валерыя Касьцянка.
Юрыст з расейскага Ўладзівастоку Максім Чыхуноў падаў заяву аб прыцягненьні да адміністрацыйнай адказнасьці прэзыдэнта Расеі.
«Росатом» дагэтуль не раскрыў падрабязнасьцяў здарэньня, якое адбылося 8 жніўня. Незалежныя экспэрты гавораць пра выбух атамнага рэактара.
Арганізатары мітынгу ў Маскве на праспэкце Сахарава 10 жніўня падалі заяўку на правядзеньне шэсьця бульварамі сталіцы 17 жніўня, паведамляе «Коммерсантъ», спасылаючыся на муніцыпальную дэпутатку Алену Філіну.
У расейскім сэгмэнце інтэрнэту шырока разышлося і абмяркоўваецца відэа, на якім падчас традыцыйнай нядзельнай акцыі за допуск дэмакратычных кандыдатаў да выбараў у Маскоўскую гарадзкую думу паліцэйскі б’е затрыманую дзяўчыну.
У Ленінградзкай вобласьці бацькі падалі заяву на сьвятара, які груба хрысьціў іх дзіця. Немаўля атрымала пашкоджаньні, паведамілі «Інтэрфаксу» у праваахоўных органах.
Супрацоўнікі Расейскага фэдэральнага ядзернага цэнтру, які праводзіў выпрабаваньні на вайсковым палігоне пад Северадзьвінскам, паставяць помнік, высьвятляюць прычыны інцыдэнту, у выніку якога загінулі пяць чалавек.
На акцыях за сумленныя выбары, якія праходзілі ў Маскве, Санкт-Пецярбургу, Растове-на-Доне і Бранску, затрыманыя 325 чалавек.
У расейскай сталіцы 10 жніўня адбыўся дазволены мітынг пад лёзунгам «Вернем сабе права на выбары». На мітынг прыйшлі каля 50 тысяч чалавек. Пасьля мітынгу адбыліся масавыя затрыманьні — агулам былі затрыманыя каля 180 чалавек.
Маскоўскія мэтады барацьбы з пратэстамі вельмі падобныя да тых, якія ўжываюцца ў Беларусі
Пасьля дазволенай акцыі пратэсту ў цэнтры Масквы паліцыя пачала масава затрымліваць людзей.
Тэлерэжысэр Дзьмітрый Васільеў, затрыманы па крымінальнай справе пра акцыю пратэсту ў Маскве 27 ліпеня, трапіў у рэанімацыю.
Паліцыя затрымала каля пяцідзесяці ўдзельнікаў сэрыі адзіночных пікетаў у падтрымку сумленных выбараў у цэнтры расейскага Санкт-Пецярбургу.
Паліцыя заявіла, што яна і іншыя ўдзельнікі мітынгу нібыта «зьбіраліся арганізаваць правакацыі».
Пратэсты ў Маскве трываюць ужо месяц. Жыхары гораду пратэстуюць супраць нядопуску апазыцыянэраў у кандыдаты на выбарах у Маскоўскую гарадзкую думу. Папярэднія акцыі былі жорстка разагнаныя, сотні людзей былі затрыманыя, заведзеныя крымінальныя справы аб масавых беспарадках.
Пуцін не прыкідваецца, а шчыра верыць, што беларусы, расейцы і ўкраінцы гэта адзін народ, кажа Венядзіктаў.
Але на саму акцыю сапраўды заклікалі і апазыцыянэры, і вядомыя расейцы, як то журналісты Леанід Парфёнаў і Юры Дудзь, сьпявак Oxxxymiron і гурт «Кровосток».
Выбух у Архангельскай вобласьці ўнёс жыцьці прынамсі пяці супрацоўнікаў «Росатаму» і Міністэрства абароны.
Дзевяць чалавек пацярпелі ад новых выбухаў на складзе боепрыпасаў каля гораду Ачынск у Краснаярскім краі Расеі.
Агенцтва Reuters таксама цытуе словы Трампа пра тое, што Зяленскі «вельмі разумны хлопец» і што той мае шанцы дамовіцца прэзыдэнтам Расеі Ўладзімірам Пуціным.
«Мне ўчора патэлефанавала афіцыйная асоба райваенкамату і сказала, сьмеючыся, што ім прыйшла позва, і я там "Марый Уладзіміравіч"».
Як мянялася за 20 гадоў стаўленьне беларусаў да лідэра суседняй краіны? Паспрабуем адказаць, грунтуючыся на дадзеных сацыялягічных апытаньняў.
«Усе прынцыповыя рознагалосьсі практычна зьнятыя».
Расейская фэдэральная служба выкананьня пакараньняў у дзень пратэстаў у Маскве 10 жніўня правядзе маштабны турнір па кіраваньню аўтазакамі — аўтамабілямі для перавозкі затрыманых і падазраваных, паведамляе агенцтва ТАСС.
На афіцыйным сайце летняй Алімпіяды 2020 году зьявілася мапа з маршрутам алімпійскага агню: Паўднёвыя Курылы, прыналежнасьць якіх Токіо аспрэчвае ў Масквы, намаляваныя як частка Японіі, паведамляе РБК.
Улады Архангельскай вобласьці пацьвердзілі, што ў вайсковай частцы ў пасёлку Нёнакса (у 40 кілямэтрах ад Северадзьвінску) адбыўся выбух і пажар на сакрэтным абʼекце.
Былы сьледчы Генпракуратуры запатрабаваў распачаць крымінальную справу супраць кіраўніка СССР у 20-50-я гады XX стагодзьдзя Іосіфа Сталіна. Ён патрабуе прызнаць яго вінаватым у арганізацыі масавых забойстваў і генацыду.
Прэзыдэнт Украіны Уладзімір Зяленскі лічыць, што Ўкраіна і яе партнэры знойдуць мэханізм, які прымусіць Расею адказваць за яе дзеяньні.
Загрузіць яшчэ