Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украіна абвінаваціла ў шпіянажы і выслала расейскага дыплямата

абноўлена

Служба бясьпекі Украіны заявіла аб выдварэньні з краіны расейскага дыплямата. У заяве СБУ ён названы «разьведчыкам», які «працаваў пад дыпляматычным прыкрыцьцём генконсульства Расеі ў Львове».

Сьцьвярджаецца, што дыплямат атрымліваў сакрэтную інфармацыю ад завэрбаванага ў 2014 годзе грамадзяніна Ўкраіны — вайсковага пэнсіянэра. Інфармацыя тычылася, у прыватнасьці, украінскіх палітычных і грамадзкіх дзеячаў, праваахоўных органаў, спэцслужбаў, узброеных сіл і замежных інструктараў ў заходнім рэгіёне краіны.

Украінскі грамадзянін абвінавачваецца ў дзяржаўнай здрадзе, ягоную справу накіравалі ў суд. Расейскага дыплямата абвясьцілі пэрсонай нон грата, і ён ўжо пакінуў Украіну, гаворыцца ў паведамленьні.

Імя дыплямата і ягоную пасаду не называюць. У Міністэрстве замежных спраў Расеі паведамленьні аб высылцы спачатку не камэнтавалі. Пазьней зьявілася інфармацыя, што Расея ў адказ абвясьціла пэрсонай нон грата супрацоўніка Генэральнага консульства Ўкраіны ў Санкт-Пецярбургу.

Расейскага дыплямата выслалі з Украіны яшчэ ў траўні, паведамілі ў расейскім МЗС.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG